Вы тут

Грузавікі — пад асаблівым кантролем


Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за захаваннем правіл спынення і стаянкі грузавых транспартных сродкаў.


— Прыпаркаваныя не па правілах аўтамабілі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху і перашкоды камунальнай і снегаўборачнай тэхніцы, — гаворыць старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Асабліва негатыўна на дарожную абстаноўку ўплываюць велікагрузныя транспартныя сродкі. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Мінска будзе штодня праводзіць рэйды і выяўляць грузавікі, прыпаркаваныя з парушэннем Правіл дарожнага руху. Згодна з імі, у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі забараняецца стаянка грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, абазначанымі знакам «Месца стаянкі», калі гэта не звязана з выкананнем імі работ. За незахаванне нормаў паркоўкі Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры пяці базавых велічынь. Пры паўторным падобным парушэнні цягам года сума штрафу складзе дзесяць базавых велічынь.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.