Zамор'е


Закажы сябе ў Lego

Інтэрнэт-крама Funky 3D Faces прадставіла сэрвіс вырабу стылізаванай 3D-праекцыі карыстальніка. За 30 долараў пакупнік атрымае цацку Lego з уласным тварам, паведамляе mashable.com.

Для таго каб набыць фігурку, пакупніку неабходна адправіць у інтэрнэт-краму дзве фатаграфіі — анфас і ў профіль. Таксама карыстальнік атрымае магчымасць выбраць сабе «цела» — фігурку з індывідуальнымі асаблівасцямі. Адзначаецца, што заказ будзе выкананы на працягу двух тыдняў, пасля чаго пакупнік «зноў акунецца ў дзяцінства». Раней паведамлялася, што канструктары Lego прызнаныя самым высокапрыбытковым актывам. Тыя, хто набыў 15 гадоў таму тэматычныя цацкі, у выпадку іх продажу заробяць больш у параўнанні з тымі, хто ўклаўся ў акцыі, золата або скарыстаўся дэпазітамі.

Ён занадта шмат працаваў

Улады Даніі выслалі на радзіму ў Камерун студэнта Орхускага ўніверсітэта за залішнюю працавітасць, паведамляе The Guardіan.

30-гадовы Марыус Юбі ў вольны час падзарабляў прыбіральшчыкам, аднак у апошнія некалькі месяцаў ён працаваў штотыдзень на 90 хвілін больш, чым дазволена. Паводле працоўнага заканадаўства Даніі, замежныя студэнты могуць працаваць не больш за 15 гадзін на тыдзень. У выніку Юбі быў вымушаны паляцець дадому. У Орхускім універсітэце прызналі, што падобнае пакаранне з'яўляецца залішне суровым, падкрэсліўшы, што малады чалавек спраўна плаціў за вучобу. Адзначаецца, што камерунец быў адным з найлепшых студэнтаў. Перад высылкай з краіны студэнту дазволілі здаць экзамены. Юбі напісаў тры кантрольныя працы за адзін дзень, прадэманстраваўшы найлепшыя вынікі. Пасля гэтага ў інтэрнэце размясцілі петыцыю з просьбай вярнуць камерунца, каб ён здолеў скончыць навучанне. Яе падпісалі ўжо больш за 18 тысяч чалавек.

«Хлапечнік»з наступствамі

Жыхар Тэль-Авіва падаў у суд, патрабуючы ад начнога клуба выплаціць яму кампенсацыю ў 175 тысяч шэкеляў за кубік лёду, які стрыптызёрша кінула яму ў штаны.

Відэазапіс інцыдэнту апублікаваў сайт Walla News. Як паведамляецца, жанаты мужчына, бацька двух дзяцей, удзельнічаў у «хлапечніку» ў адным з клубаў. Падчас вечарынкі ён падняўся на сцэну, каб далучыцца да эратычнага танца. Адна са стрыптызёрак засунула кавалак лёду яму ў штаны. Мужчына сцвярджае, што менавіта праз расталы лёд ён паслізнуўся, зваліўся і пашкодзіў спіну і нагу. У іску незадаволены наведвальнік паказвае, што на сцэне не былі ўстаноўленыя агароджы. У адміністрацыі клуба настойваюць, што мужчына быў моцна п'яны і саскочыў са сцэны па ўласнай ініцыятыве. Пацярпелы мае намер даказаць суду, што набраў вагу, пакуль лячыў пералом нагі, і гэта прычыніла яму пакуты і нязручнасць. У іску таксама гаворыцца, што ён зваліўся з ложка ў бальніцы, і гэта пагоршыла траўмы.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.