Вы тут

Цікавыя факты пра вуліцы розных краін


Самай распаўсюджанай назвай цэнтральнай вуліцы горада ці вёскі ў Савецкім Саюзе была, вядома, назва вуліца Леніна, на другім месцы — вуліцы Рэвалюцыі і якой-небудзь гадавіны Кастрычніка.

Самай доўгай вуліцай у свеце з'яўляецца Янг-стрыт у канадскім Таронта. Яе працягласць — 1896 кіламетраў. Вуліца пачынаецца ад набярэжнай возера Антарыё і заканчваецца на мяжы з ЗША.

Самая вузкая вуліца ў свеце знаходзіцца ў нямецкім мястэчку Ройтлінген — Шпрэйерхофштрасэ. Яе шырыня вагаецца ад 50 да 31 сантыметра. Вуліца такой стала пасля рэканструкцыі горада ў XVІІІ стагоддзі.

Самая старая вуліца ў свеце знаходзіцца ў Егіпце: гэта дарога ў Гізу — 12-кіламетровая брукаванка. Яе ўзрост — больш за 4600 гадоў. Гэтая дарога, як лічыцца, выкарыстоўвалася для транспартавання каменных блокаў для будаўніцтва пірамід.

Самая крутая вуліца ў свеце — Балдуін-стрыт — знаходзіцца ў горадзе Д'юндзін у Новай Зеландыі. Вугал яе ўхілу складае 35 градусаў! Верхняя частка вуліцы зроблена з каменю, інакш у гарачае надвор'е частка пакрыцця, размешчаная зверху, проста сцякала або з'язджала б уніз.

Самая кароткая вуліца ў свеце — Эбензейр Плейс, яе даўжыня — 206 сантыметраў. Аднак на ёй ёсць будынак, а менавіта — дом па адрасе Эбензер Плейс, 1, пабудаваны ў 1883 годзе.

Самая доўгая вясковая вуліца ў свеце мае даўжыню 13 км. Гэта Камуністычная вуліца ў вёсцы Бічура ў Рэспубліцы Бурація.

Самая шырокая вуліца ў свеце — Вуліца 9 Ліпеня ў Аргенціне, названая так у гонар дня незалежнасці краіны. Яна мае па шэсць палос руху ў абодвух напрамках і займае па шырыні цэлы квартал.

Пятая авеню Нью-Ёрка каторы год застаецца самай дарагой вуліцай у свеце — амаль $21 000 за квадратны метр.

Самае складанае ў свеце скрыжаванне было пабудавана ў англійскім Свіндане ў 1972 годзе. Акрамя асноўнага кальцавога развароту яно ўключае ў сябе яшчэ 5 дадатковых. Пры гэтым па цэнтральным кольцы можна разварочвацца толькі супраць гадзіннікавай стрэлкі, а на дадатковых — наадварот.

Ва ўсёй Вялікабрытаніі існуе адзіная вуліца, Савой, дзе можна рухацца па правым баку, у адрозненне ад астатняй краіны, дзе рух, як вядома, левабаковы. Так адбылося гістарычна, і гэта звязана з тым, што конным павозкам лягчэй было высаджваць пасажыраў менавіта на правы бок. Дазвол на правабаковы рух на гэтай вуліцы замацаваны спецыяльным законам.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.