Ручнік


Адным з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай культуры беларусаў з'яўляецца ручнік. Ён быў адвечным спадарожнікам чалавека. Сакрэты светаўспрымання і светабудовы хаваліся і хаваюцца за крыжамі, ромбамі, палоскамі, елачкамі... Іх шматлікія і непаўторныя спалучэнні, сакральныя, свяшчэнныя веды перадаваліся ад бабулі да ўнучкі.

  • Часцей за ўсё ручнікі ткалі ў пост, у той час, калі цела і душа ачышчалася ад бруду, думкі напаўняліся дабром і спакоем, паводзіны характарызаваліся стрыманасцю і пачцівасцю, асвятляючыся жыццестваральнай энергетыкай Космасу.
  • Ручнік цесна знітаваны з жыццём чалавека ад моманту яго нараджэння (на тонка браны ручнік прымала бабка-павітуха новую жывую істоту) і да смерці (на ручніках апускалі ў магілу труну з нябожчыкам), а таксама штодзень з ранку і да вечара: перш, чым зірнуць на сонца, чалавек «змываў» сон — лашчыў твар ручніком-уціральнікам.
  • Дзяўчына магла трапіць у грамаду жанчын толькі праз абрады вянчання і вяселля, папярэдне выткаўшы сорак ручнікоў. З ручніком ішлі ў сваты, на ручніку стаялі маладыя падчас шлюбавін у храме, ручнікамі перавязвалі пары сватоў. З хлебам-соллю, якія былі на ручніку, праводзілі і сустракалі маладых на парозе роднай хаты.
  • Перш чым сесці за стол, трэба было падзякаваць Богу за дараваныя жыццё і долю. Позірк чалавека быў скіраваны на покуць, а там, пад столлю, пад хатнім небам, знаходзілася аблічча Сына Божага, пакрытае бялюткім ручніком — адмысловым тварэннем чалавечых рук.
  • Як правіла, пасля мыцця звычайна «вафельныя» ўціральнікі складвалі, як бялізну, а ручнікі, якія ўдзельнічалі ў сямейна-родавых абрадах, скручвалі ў «трубы», або «кацёлкі». Магчыма, ручнік — гэта старажытны манускрыпт, пісьмовы скрутак, рукатворная «Галубіная кніга» нашай культуры, яе Біблія, у якой зашыфраваны генетычны код нашай духоўнасці, пазначаны пуцявіны гістарычных міграцый нашых продкаў, іх культурныя стасункі з суседзямі, узбагачэнне іх творчымі набыткамі і пашырэнне ўласных гарызонтаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.