Вы тут

Прыярытэты ў развiццi гарадоў-спадарожнiкаў


Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi абласцей i генеральныя планы горада–спадарожнiка Брэста — Жабiнкi, горада–спадарожнiка Гродна — Скiдзеля, а таксама гарадоў–спадарожнiкаў Мiнска — Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Рудзенска, Смалявiч i Фанiпаля. Адпаведны ўказ №13 Прэзiдэнт падпiсаў 18 студзеня, паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.


У схемах улiчаны асаблiвасцi кожнай вобласцi, закладзеныя ў аснову распрацаваных рацыянальных мадэлей iх тэрытарыяльнай арганiзацыi з устанаўленнем асноўных планiровачных восей i цэнтраў рассялення насельнiцтва, што фармiруюць унутраную структуру — унутрыабласныя рэгiёны. Вызначаны таксама прыярытэты сацыяльна-эканамiчнага развiцця асобных тэрыторый, iнжынерна-тэхнiчнай i транспартнай iнфраструктуры, прадугледжаны стварэнне аптымальнай сiстэмы асаблiва ахоўных прыродных тэрыторый рэспублiканскага i мясцовага значэння i развiццё турызму.

Як растлумачылi ў прэс-службе, рэалiзацыя генеральных планаў развiцця гарадоў-спадарожнiкаў будзе садзейнiчаць узаемаўвязанаму развiццю гарадоў-цэнтраў з выкарыстаннем сацыяльнай iнфраструктуры гарадоў-спадарожнiкаў для паляпшэння абслугоўвання сельскага насельнiцтва, паляпшэнню iнвестыцыйнага клiмату сталiцы i абласных цэнтраў за кошт пашырэння выбару iнвестыцыйных пляцовак, забяспечаных працоўнымi рэсурсамi, транспартнай i iнжынернай iнфраструктурай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».