Вы тут

У выхадныя тэмпература ўначы будзе мінус 26 градусаў


Увогуле, на гэтым тыдні чакаецца марознае надвор'е. А да выхадных маразы яшчэ і ўзмоцняцца. Не абыдзецца і без снегу, але ён будзе ўжо не такі працяглы і інтэнсіўны, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У аўторак (на Вадохрышча) месцамі пройдзе невялікі снег. У некаторых раёнах чакаецца туман. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе мінус 4—10 градусаў. Спакойнае зімовае надвор'е прагназуецца ў сераду і чацвер. Так, уначы ў сераду месцамі, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7—14 градусаў, пры праясненнях — да 19 марозу. Удзень прагназуецца мінус 5-12 градусаў. Амаль паўсюдна па краіне будзе ісці кароткачасовы снег і ў чацвер. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7—14 градусаў, пры праясненнях — 15—17 марозу. Удзень чакаецца ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, аднак месцамі — ужо да 14 марозу.

А вось з пятніцы з ростам атмасфернага ціску ў Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот. Маразы ўзмоцняцца. У пятніцу месцамі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо мінус 11—18 градусаў, а пры праясненнях будзе ўжо да мінус 19—23.  Удзень прагназуецца мінус 7—14 градусаў, месцамі — да 16 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу і нядзелю месцамі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 13—20 градусаў, а вось пры праясненнях будзе ўжо да 21—26 марозу. Удзень чакаецца 7-14,  месцамі — да 17 марозу.

Дзмітрый Рабаў адзначае, што фактычна на Хрышчэнне не заўсёды бывае марознае надвор'е. Звычайна ў Мінску сярэдняя сутачная тэмпература паветра 19 студзеня складае мінус 7,2 градуса. Прыкладна адзін раз на 6-7 гадоў яна вышэйшая за нуль, раз на чатыры гады — ніжэйшая за мінус 10 градусаў. «А вось ніжэй за мінус 20 градусаў сярэднясутачная тэмпература апускаецца вельмі рэдка — прыкладна адзін раз на 25-30 гадоў. Але за перыяд глабальнага пацяплення, які пачаўся з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя, на гэта свята асабліва холадна было ў 1995 годзе, калі сярэдняя сутачная тэмпература была ніжэйшай за мінус 10 градусаў (мінус 11,7) і ў 2006 годзе — сярэдняя сутачная тэмпература тады была ніжэйшая за 20 марозу (мінус 22,6 градуса).

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мароз прыпячэ напоўніцу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.