Вы тут

Кiтайскі ракетаносец вывеў на арбiту беларускi спадарожнiк


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка i Старшыня КНР Сi Цзiньпiн абмянялiся ў гэтай сувязi вiншавальнымi тэлеграмамi, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. Запуск быў праведзены з кiтайскага касмадрома «Сiчан».


Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што гэта з'яўляецца важнай падзеяй i вынiкам шматгадовага супрацоўнiцтва дзвюх краiн, якое мае ўсёабдымны стратэгiчны характар. «Выведзены на арбiту кiтайскiм ракетаносцам спадарожнiк стаў ключавым элементам нацыянальнай сiстэмы спадарожнiкавай сувязi i вяшчання Рэспублiкi Беларусь, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Праект мае высокую iнавацыйную, эканамiчную, сацыяльную i палiтычную значнасць для нашай краiны».

На думку Прэзiдэнта Беларусi, запуск спадарожнiка, якi з нецярпеннем чакалi як у Кiтаi, так i ў Беларусi, наглядна дэманструе дасягненнi кiтайскай навукi i тэхнiкi ў галiне асваення космасу.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшая сумесная работа па развiццi касмiчных тэхналогiй дасць магчымасць Беларусi i Кiтаю пашырыць магчымасцi ў сферы тэлекамунiкацыйных паслуг.

Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў Старшыню КНР з гэтай важнай падзеяй. Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа пажадаў кiтайскiм вучоным, спецыялiстам у галiне касмiчных тэхналогiй i сiстэм сувязi новых адкрыццяў i далейшых поспехаў на карысць усяго чалавецтва.

У сваю чаргу Сi Цзiньпiн адзначыў, што праект спадарожнiка сувязi «Белiнтэрсат-1» з'яўляецца важным вынiкам беларуска-кiтайскага ўзаемадзеяння ў галiне развiцця космасу. «Праект спадарожнiка сувязi «Белiнтэрсат-1» з'яўляецца важным увасабленнем беларуска-кiтайскiх адносiн усебаковага стратэгiчнага партнёрства, а таксама важным вынiкам беларуска-кiтайскага ўзаемадзеяння ў галiне развiцця космасу», — падкрэслiў Сi Цзiньпiн. Ён выказаў упэўненасць, што гэты спадарожнiк акажа садзейнiчанне развiццю беларускай эканомiкi, росту народнага дабрабыту i грамадскаму прагрэсу.

Старшыня КНР запэўнiў, што кiтайскi бок будзе i ў далейшым прыкладаць сумесныя намаганнi, накiраваныя на ўмацаванне iнавацыйнага супрацоўнiцтва, бесперапынна развiваць беларуска-кiтайскiя адносiны ўсебаковага стратэгiчнага партнёрства на карысць дзвюх краiн i народаў.

Загаловак у газеце: Плённае супрацоўнiцтва ў космасе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.