Вы тут

Гандбольная зборная Беларусі прайграла першы матч на Еўра-2016


Беларускія гандбалісты прайгралі камандзе Харватыі ў першым групавым паядынку чэмпіянату Еўропы.


Гэта паражэнне, за якое гульцам Юрыя Шаўцова сапраўды не павінна быць сорамна. Відавочна, што беларусы не лічыліся фаварытамі стартавага паядынку, аднак, пачалі гульню агрэсіўна, што прынесла свой плён ужо на 3 хвіліне сустрэчы: на табло 3-1 на карысць нашых хлопцаў. Упэўненая гульня ў варотах Вячаслава Салдаценка (каля 40% адбітых кідкоў) і моц, якая вярнулася на пляцоўцы да Сяргея Рутэнка, мабыць, гэта стала залогам паспяховага ходу сустрэчы ў першым тайме. У другім жа наадварот нічога не клеілася, у першую чаргу, гэта датычыцца нападзення, ды яшчэ і падводзілі выдаленні. Вынік - толькі шэсць забітых мячоў у вароты зборнай Харватыі за другія 30 хвілін.

Самым выніковым у нашай камандзе стаў Сяргей Рутэнка, на яго рахунку 8 мячоў, толькі на адзін менш закінуў Сяргей Шыловіч. Нагадаем, з-за траўмы на матч не быў заяўлены Арцём Каралёк.

Юрый Шаўцоў, галоўны трэнер зборнай Беларусі:

- Першы тайм мы гулялі вельмі добра, была наладжана дысцыпліна і за кошт гэтага многае атрымлівалася. У другім з'явіліся праблемы ў нападзенні, шмат чаго не забівалі. Тры выдалення таксама пакінулі свой адбітак. Гэты матч скончыўся перамогай, якую, безумоўна, заслужыла зборная Харватыі. Зараз, перш за ўсё, нам трэба аднавіцца, таму што наступная гульня будзе такой жа цяжкай, як з харватамі.

Вячаслаў Салдаценка, варатар зборнай Беларусі:

- Вядома, хваляваліся перад гэтай сустрэчай, але настрой перад паядынкам быў баявым, разлічвалі толькі на перамогу. Я вельмі хацеў дапамагчы сваёй камандзе, хацелася выйграць. Крыўдна, што прайгралі, таму што большая частка гульні ў нас атрымалася, у наступных матчах пастараемся выправіцца, бо нам трэба выйграваць.

Польшча, Катавіцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.