Вы тут

Беларуская чыгунка пашырае геаграфію багажных маршрутаў


Беларуская чыгунка пашырае геаграфію багажных маршрутаў па краіне і павялічвае перыядычнасць перавозак, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Калі дагэтуль багаж (грузабагаж) дастаўлялі ў асобных вагонах адзін раз на тыдзень, дык цяпер перавезці яго можна чатыры разы на тыдзень (апроч выхадных) пасажырскімі цягнікамі, якія курсіруюць па маршрутах Гродна — Баранавічы — Мінск — Жлобін — Гомель, Брэст — Баранавічы — Мінск — Орша — Віцебск, Мінск — Магілёў. На першым этапе багажныя купэ абсталяваны ў паяздах №58/632 Гродна — Гомель, №658/659 Віцебск — Брэст, №656/660 Магілёў — Мінск. У далейшым паслуга будзе развівацца з улікам яе запатрабаванасці і эканамічнай эфектыўнасці.

Перавозка багажу па новай тэхналогіі мае шэраг пераваг, сярод якіх зручныя тэрміны дастаўкі і працэс афармлення. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць яго непасрэдна з вагона, што зніжае выдаткі. Адпраўленне можна атрымаць і пазней — у багажных аддзяленнях. Прымаюць і выдаюць багаж штодня з 8 да 20 гадзін па рабочых днях і з 8 да 17 гадзін па выхадных.

Пасажыры, якія жадаюць перавезці асабістыя рэчы ў вышэйзгаданых цягніках, аплачваюць паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе, размешчанай на чыгуначных вакзалах, і здаюць рэчы ў багажнае аддзяленне ці камеру захоўвання (акрамя аўтаматычных камер). Далейшую іх дастаўку да вагона зробіць прыёмаздатчык.

Для адпраўкі ў спецыяльна абсталяваным купэ ад адной асобы прымаецца не больш за 10 багажных месцаў (каробка, упакоўка і г.д.) агульнай вагой не больш за 200 кілаграмаў. Дапускаецца вага аднаго месца ад 1 да 20 кілаграмаў, а памеры не павінны перавышаць 250 сантыметраў па суме трох вымярэнняў, пры памеры аднаго з бакоў не больш за 180 сантыметраў. Упакаваць багаж трэба самастойна.

Кошт перавозкі аднаго месца багажу вагой 20 кілаграмаў, напрыклад, па маршруце Мінск — Брэст складзе 18,2 тысячы рублёў, грузабагажу — 36,4 тысячы рублёў.

Загаловак у газеце: Багаж «пашырае геаграфію»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.