Вы тут

Новы паўднёвы цыклон за дзень павялічыць снежныя гурбы ўдвая


Такім чынам, ужо сёння на тэрыторыю Беларусі завітае цыклон з боку Карпат, які прынясе нам снегапады, вецер і аранжавы ўзровень небяспекі па ўсёй краіне, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.


Прагноз сапраўды несуцяшальны: у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны працяглы снег, мокры снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Раніцай і ўдзень — амаль паўсюдна моцны снег. У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі наліпанне мокрага снегу, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Разам са снегам месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе 3—9 градусаў марозу, а па поўдні краіны — толькі ад нуля да мінус 2 градусаў.

Спецыялістамі прагназуецца, што вышыня снежнага покрыва за суботу павялічыцца яшчэ прыкладна на 10—15 сантыметраў. Яшчэ добра, што «Эма» завітае да нас у суботу, бо ў сталіцы асноўная маса снегу выпадзе ў першай палове дня.

Увогуле ў Мінску чакаецца працяглы снег, раніцай і днём моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, парывісты вецер і невялікі мароз да мінус 3—5 градусаў. Дзмітрый Рабаў адзначыў, што па сіле «Эма» будзе нагадваць «Даніэлу», таму разнявольвацца не варта.

Ужо ў нядзелю гэты «жвавы» цыклон перамесціцца ў Цвярскую вобласць Расіі, а на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівага халоднага паветра з Балтыкі. Ветры сціхнуць, але пры гэтым узмоцняцца маразы. Удзень у асобных раёнах чакаецца кароткачасовы снег, а ўначы — слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 8 да мінус 15 градусаў, пры праясненнях — да
20 марозу, удзень — мінус 6—13 градусаў. Айчынныя сіноптыкі прагназуюць, што марознае і спакойнае надвор'е захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Выпрабаванне аранжавай «Эмай»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.