Вы тут

Наступствы стыхіі будуць аператыўна ліквідаваны


Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Усё ідзе ў штатным рэжыме, наступствы будуць у кароткі прамежак часу ліквідаваны», — сказаў Аляксандр Косінец. Пры гэтым ён падкрэсліў, што самае галоўнае — ад стыхіі не пацярпелі людзі.

Разам з тым, паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, чакаецца сур'ёзная размова наконт памылак. «Пэўныя пазіцыі «праспалі». Маглі б своечасова, калі было папярэджанне Гідраметцэнтра, прыняць рашэнне на месцах, падрыхтавацца як належыць і ў многім мінімізаваць і затраты, і нязручнасці для грамадзян», — звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наступствы моцных снегападаў найбольш сур'ёзна адчуваюцца ў сталіцы, таксама пацярпелі Мінская вобласць, асабліва поўдзень (Старыя Дарогі, Слуцк, Салігорск), Віцебск. «Мы зробім усё, каб літаральна да раніцы заўтрашняга дня аднавіць электраэнергію і забяспечыць яе падачу ва ўсе населеныя пункты», — гарантаваў Аляксандр Косінец. На гэты момант для падачы электраэнергіі задзейнічалі больш як 1 тыс. дызель-генератараў.

У Беларусі ўжо зроблена ўсё неабходнае для функцыянавання транспарту, пуцеправодаў. Белкаапсаюз, арганізацыі спажыўкааперацыі дастаўляюць прадукты ва ўсе населеныя пункты. Паклапаціліся аб адзінокіх людзях.

Аляксандр Косінец падкрэсліў, што пільная ўвага цяпер будзе ўдзяляцца дарогам камунальнага значэння, мастам і дварам, у якіх застаецца шмат снежных заносаў. Ён заклікаў беларусаў прыняць самы актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі напярэдадні даручыў прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову і кіраўніку Адміністрацыі Аляксандру Косінцу ўзяць на кантроль пытанні ліквідацыі наступстваў стыхіі ў краіне. У пятніцу кіраўніку дзяржавы будзе даложана аб выкананні гэтага даручэння.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.