Мост


Мост. У народных уяўленнях мост быў сімвалам аб'яднання. Разам з тым лічылі, што мост, як пераход з аднаго берага на другі, аб'ядноўвае зямную прастору і прастору «таго» свету. Таму мост лічылі небяспечным месцам, звязвалі з небяспекай, якая чакае чалавека пры пераходзе на «тую», чужую, часам варожую, прастору. У ліку гаспадарчых пабудоў мост адносіўся да нежылых, а месца пад мостам і вакол яго лічылася прыстанішчам для нячыстай сілы.

  • На Беларусі лічылі, што той, хто жадаў стаць чараўніком, павінен прыйсці апоўначы на мост і сустрэцца з нячыстай сілай. Нездарма ў народзе казалі: «Каб цябе д'ябал пад мостам сустрэў».
  • Негатыўнае стаўленне да моста ўзнікла яшчэ і таму, што пры яго будаўніцтве неабходна было прынесці кагосьці ў ахвяру. Паўсюдна вядомы паданні аб тым, што часцей за ўсё ў якасці такога ахвяравання выступалі дзеці-сіроты або дзяўчаты.
  • Існавала забарона выходзіць на мост пасля захаду сонца, а таксама ў святочныя дні года, напрыклад, на Траецкім, або Русальным, тыдні. Па павер'ях усходніх славян, у гэты час русалкі з'яўляюцца менавіта на мастах і могуць нашкодзіць вандроўніку — сцягнуць у ваду, разгойдаць мост так, што чалавек сам зваліцца ў раку, і г.д.
  • Мост стаў рытуальным месцам пры лячэнні шматлікіх хвароб. Да моста вялі ці неслі чалавека, каб выканаць над ім магічныя дзеянні і «пакінуць», змыць (у літаральным сэнсе) хваробу на мосце ці пад мостам.
  • У казках герою прапаноўвалася адна з, здавалася б, невыканальных умоў — пабудаваць мост за адну ноч. У казках мост называлі калінавым, залатым, медным, сярэбраным. Бой з Цудам-Юдам зноў-такі адбываецца на мосце ці пад мостам. У летапісах беларускага, рускага ці ўкраінскага народа існуе шмат сюжэтаў, калі баі вяліся на мосце, які аб'ядноўваў два берагі ракі ці дзве дзяржавы.
  • Паводле вераванняў усходніх славян, вясёлка — гэта нябесны мост, які служыў анёлам: яны перапраўлялі па ім душы праведнікаў у рай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».