Вы тут

У вышэйшай школе знайшлі «слабыя месцы»


Камітэт дзяржаўнага кантролю прааналізаваў працу Міністэрства адукацыі і шэрагу вышэйшых навучальных устаноў па пытаннях выкарыстання сродкаў, выдзеленых на падрыхтоўку спецыялістаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба КДК.


У 2015 годзе ў краіне завяршылася рэалізацыя пяцігадовай Дзяржаўнай праграмы развіцця вышэйшай адукацыі, у якой вызначаліся шляхі вырашэння праблем. Нягледзячы на тое, што большасць закладзеных у праграму пазіцый была ажыццёўлена, некаторыя паказчыкі і мерапрыемствы засталіся нявыкананымі.

Па-ранейшаму мае патрэбу ва ўдасканаленні планаванне падрыхтоўкі кадраў і навукова-даследчая дзейнасць ВНУ. Не змянілася прыкметна і сітуацыя з амаладжэннем прафесарска-выкладчыцкага складу. Актуальным застаецца пытанне рэгулявання аб'ёмаў і структуры падрыхтоўкі кадраў у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі. У фарміраванні заказу на падрыхтоўку кадраў удзельнічаюць пераважна толькі арганізацыі, падпарадкаваныя дзяржаўным органам, пры гэтым практычна не ўлічваюцца галіновыя патрэбы ў спецыялістах малога, сярэдняга і буйнога бізнесу.

Больш пільнай увагі патрабуе і пытанне эфектыўнага выкарыстання грашовых сродкаў: фінансаванне ўстаноў вышэйшай адукацыі арыентавана не столькі на дасягненне пэўнага выніку, колькі — на асваенне сродкаў бюджэту. Акрамя таго, праверка паказала, што ў ВНУ не заўсёды выконваўся парадак арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, фарміравання штатнага раскладу. Дапускаліся парушэнні пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, правядзенні дзяржаўных закупак, здачы ў арэнду і адчужэнні маёмасці. На неэфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў указваюць і масавыя выпадкі фарміравання і функцыянавання вучэбных груп з напаўняльнасцю ніжэй за норму, а таксама штогадовае адлічэнне значнай колькасці студэнтаў.

Усё гэта сведчыць пра неабходнасць больш жорсткага кантролю за выкарыстаннем фінансавання па кожным напрамку. Усяго праверкамі выяўлена незаконнае атрыманне з бюджэту Br2018,1 млн, нямэтавае выкарыстанне Br292,2 млн і выкарыстанне Br172,9 млн бюджэтных сродкаў з парушэннем заканадаўства, а таксама неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў бюджэту на суму Br3588,9 млн.

У сувязі з дапушчанымі парушэннямі 5 юрыдычных і 43 фізічныя асобы, у тым ліку 27 службовых асоб, былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, 95 работнікаў пакараныя ў дысцыплінарным парадку. Па выніках праверак Камітэтам дзяржаўнага кантролю падрыхтаваны прапановы ў адрас Урада, скіраваныя на далейшае развіццё і ўдасканаленне сістэмы вышэйшай адукацыі.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.