Вы тут

Энергасектар плануе адмовіцца ад перакрыжаванага субсідавання


Энергетычны сектар краіны плануе цалкам адмовіцца ад перакрыжаванага субсідавання ўжо да 2018 года. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі.


Сёння львіную долю выдаткаў насельніцтва на аплату розных відаў энергіі прымае на свае плечы рэальны сектар эканомікі. Паводле інфармацыі спецыяліста, цяпер узровень аплаты выдаткаў фізічнымі асобамі па электраэнергіі складае 72%, газу — 55%, а цеплавой энергіі — толькі 17,3%. Пазбавіцца ад перакрыжаванага субсідзіравання праз два гады па электрычнасці і газе цалкам рэальна, чаго не скажаш пра цяпло. У ацяпляльны сезон насельніцтва плаціць усяго 6,8 долара за адну гігакалорыю цяпла, у той час, як прадпрыемствам гэта адзінка цяпла каштуе ўжо 46 долараў.

Таму долю кампенсацыі выдаткаў насельніцтвам па цяпле трэба павялічваць, упэўнены спецыяліст. Налета плануецца павялічыць узровень аплаты насельніцтвам выдаткаў па цеплавой энергіі да ўзроўню 18-19%. Разам з тым, тарыфы ЖКГ дазваляецца павялічваць толькі ў канкрэтнай звязцы з павелічэннем даходаў насельніцтва. «Менавіта таму рэзкага росту камунальных тарыфаў для насельніцтва не плануецца», — адзначыў намеснік міністра.

Купляем у суседкі таннейшую электраэнергію...

Налета наша краіна плануе імпартаваць з Расіі 2,5 млрд кВт·гадз. электраэнергіі, пра што паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Аляксандр Сівак. «Пакуль лічба па імпарце ацэньваецца на ўзроўні 2,5 млрд кВт.гадз. — аб такім аб'ёме ёсць дамоўленасць з Расійскай Федэрацыяй. Гэта ва ўмовах эканамічнай мэтазгоднасці, паколькі мы можам збалансавацца самастойна», — адзначыў першы намеснік гендырэктара. Ён дадаў, што Беларусь імпартуе электраэнергію для таго, каб знізіць выдаткі на энергазабеспячэнне краіны.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, Беларусь валодае дастатковай колькасцю міждзяржаўных сувязяў па лініях электраперадач 330-750 кВт з энергасістэмамі суседніх дзяржаў (Расіі, Украіны, краін Балтыі), што дазваляе, зыходзячы з наяўных балансаў суседніх энергасістэм, вызначаць напрамкі паставак электраэнергіі ў краіну. Так, сёлета экспартныя пастаўкі энергіі ў Літву склалі каля 200 млн кВт·гадз.

...і газ

Кіраўніцтва Мінэнерга разлічвае на зніжэнне цаны ў 2016 годзе расійскага газу ў памеры больш за некалькі дзясяткаў долараў на 1 тысячу кубічных метраў. Вадзім Закрэўскі адзначыў, што цяпер з расійскім бокам праводзяцца кансультацыі, падчас якіх абмяркоўваецца магчымасць змяншэння кошту газу і яго канчатковая велічыня на мяжы. Наша краіна закупляе газ па 142,4 долара за 1 тысячу «кубоў».

Сяргей КУРКАЧ. kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».