Вы тут

У Астраўцы адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу


У Генадзя і Наталлі Сінкевічаў, якіх прынялі на працу бацькамі-выхавальнікамі ў раённы аддзел адукацыі, зараз пяцёра біялагічных дзяцей і чацвёра прыёмных.


Будынак дома сямейнага тыпу (двухпавярховы катэдж з мэбляй, бытавой тэхнікай і іншай дамашняй маёмасцю) пабудавалі работнікі Смаргонскага будтрэста № 41 за сродкі з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў — затрачана каля 4,5 мільярда рублёў. Аб аснашчэнні дома ўсім неабходным паклапаціліся раённыя ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі Астравеччыны.

— Гэта ўжо 24-я падобная ўстанова на Гродзеншчыне. Такая форма выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, найбольш прымальная, — зазначыў падчас урачыстай перадачы дома сямейнага тыпу яго гаспадарам намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутатат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Лісковіч.

У гэтым годзе дамы сямейнага тыпу плануецца пабудаваць на Навагрудчыне і ў Кастрычніцкім раёне абласнога цэнтра. Разам з тым, будзе закрыты яшчэ адзін дом-інтэрнат.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.