Вы тут

У панядзелак падмарозіць, А ў пятніцу — дождж


У наступныя двое сутак надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы, што рухаюцца да нас з боку Атлантыкі. Сёння без ападкаў, але ветрана, а максімальная тэмпература паветра складзе плюс 4-9 градусаў, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

Цёпла будзе і ў пятніцу. Уначы на 25 снежня пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, галалёд і галалёдзіца на дарогах. Удзень амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — плюс 2-8 градусаў. Даволі цёпла будзе і ў суботу. Удзень у большасці раёнаў непрацяглыя дажджы, аднак па поўначы краіны магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы на суботу складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 2-7 цяпла, у Брэсцкай вобласці — да плюс 9 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нядзелю крыху пахаладае і ўначы месцамі чакаецца ўжо мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У пачатку наступнага тыдня надвор'е ўвогуле стане амаль зімнім. Уначы будзе падмарожваць да мінус 7 градусаў, а ўдзень чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Тады ападкі будуць ужо выключна ў выглядзе мокрага снегу і снегу.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».