Вы тут

Пісьменнікі і час


Сёння ў Мінску працягваецца пашыранае пасяджэнне праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанае 10-годдзю гэтага творчага аб'яднання. Мерапрыемства стала добрай нагодай пагаварыць аб надзённых праблемах сучаснай літаратуры і аб ролі пісьменнікаў у грамадстве.

23-56

А яна, гэта роля, павінна стаць больш прыкметнай. Такую думку выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве і зачытаў віншаванне Прэзідэнта з нагоды 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Пісьменнікі — гэта не проста людзі, якія пішуць. Гэта людзі думаючыя, запатрабаваныя. Таму трэба надаць асаблівую ўвагу, каб была выбудавана канструктыўная работа, узаемадзеянне пісьменнікаў і грамадства», — сказаў Ігар Бузоўскі.

«Ад пісьменнікаў у многім залежыць духоўна-маральны, культурны складнік. Іх дзейнасць мае каласальнае значэнне, а роля будзе толькі павялічвацца, — лічыць ён. — Асабліва з улікам таго, што наступны год, калі прапанову падтрымаюць, стане Годам культуры ў Беларусі».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец абазначыў тэму росту і развіцця маладых літаратараў. Ён расказаў, што СПБ заснаваў стыпендыю для маладых аўтараў, невялікімі тыражамі выдаюцца творы маладых талентаў. «Калі пачынаючы літаратар трымае ў руках першую кнігу са сваімі вершамі, якое пачуццё гонару і ўдзячнасці ён адчувае. Гэта трэба падтрымліваць, — перакананы Мікалай Чаргінец. — Навучыць пісаць нельга, але падтрымліваць, прапагандаваць, рухаць наперад маладых неабходна».

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч паведаміла, што плануецца арганізаваць маштабны конкурс для маладых літаратараў. «Міністэрства інфармацыі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі ініцыявалі Нацыянальную літаратурную прэмію. Лічу вельмі важным арганізаваць у краіне паўнацэнны маштабны конкурс для маладых літаратараў. Мы можам аб'яднаць намаганні, не толькі выяўляць таленавітых, але і дапамагаць устаць ім на крыло», — сказала міністр.

23-57

Адным з мерапрыемстваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адбудзецца 10-14 лютага, стане работа сімпозіума маладых літаратараў.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, у гэтым годзе больш як Br20 млрд дзяржава змагла накіраваць на падтрымку выдання кніг таленавітых аўтараў. Акрамя перавыдання класікаў беларускай літаратуры, штогод 10-12 кніг сучасных пісьменнікаў выдаюцца і пастаўляюцца ў публічныя бібліятэкі.

Адной з галоўных сумесных задач Лілія Ананіч лічыць выхаванне ў грамадстве не толькі павагі да кнігі, але развіццё патрэбы ў яе чытанні. І важна выпрацоўваць новыя падыходы ў рэалізацыі гэтай задачы, улічваць, што сёння кніга мае не толькі папяровую форму, але і электронную.

Кіраўнік Мінінфарма таксама падкрэсліла, што беларуская кніга годна прадстаўлена і на міжнародных выставах, і на іншых міжнародных пляцоўках. У прыватнасці, яна адзначыла актыўную работу беларускіх пісьменнікаў на Дні культуры Беларусі ў Туркменістане.

Фота Кастуся Дробава

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.