Вы тут

Сацыяльная мадэль дзяржавы застанецца нязменнай


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Міхаілу Орду за ўдзел у выбарчай кампаніі. «Мы гэтага абсалютна не ўтойваем: маладзёжныя арганізацыі і вы разам з органамі ўлады зрабілі больш, чым хто-небудзь, для таго, каб на годным узроўні правесці гэтую перадвыбарную кампанію. Вы былі на перадавой, можна сказаць, на лініі фронту, сустракаліся з людзьмі, даводзілі да ведама ўсё, што адбываецца, прасілі іх там, дзе гэта трэба. Людзі нам адказалі дабром, і ў гэтым вялікая ваша заслуга, асабліва прафсаюзнага актыву», — сказаў Прэзідэнт.

«Цяпер наша задача — фарміраваць там, дзе трэба, кіруючы касцяк вертыкалі ўлады і не падмануць людзей. Гэта галоўная наша задача. Хоць мы там і не абяцалі нейкія залатыя горы, тым не менш людзі ж заўсёды чакаюць лепшага і трэба максімальна зрабіць гэтае лепшае», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яго цікавіць настрой людзей у працоўных калектывах з улікам існуючай сітуацыі ў эканоміцы.

«Год будзе вельмі складаным. І самі вінаваты, асабліва нашы суседзі нарабілі праблем больш, чым дастаткова. І, напэўна, яшчэ спатрэбяцца гады, каб іх вырашаць. Гэта іх праблемы, але і нашы, паколькі гэта асноўныя беларускія рынкі — Расія, Украіна, Казахстан. З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць цераз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем наменклатуру, якая ў іх ёсць: тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепшыя, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В'етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк пакрыху. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны тое разумець», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама, якія даручэнні засталіся не выкананымі пасля VІІ з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з'ездзе, неабходна рэалізаваць.

Міхаіл Орда сказаў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працоўных.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цэнтры ўвагі павінна заставацца сацыяльная абарона людзей, а таму дзяржаўная сацыяльная мадэль застаецца нязменнай. Агульная задача і органаў дзяржаўнага кіравання, і прафсаюзаў — гэта захаванне рабочых месцаў, сацыяльна-прававая абарона працоўных.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што Федэрацыя прафсаюзаў бачыць тэндэнцыю скарачэння работнікаў, непрадаўжэння кантрактаў і змяншэння колькасці вакансій. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што так быць не павінна.

ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі. У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат.

Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак беспрацоўя.

Прэзідэнт таксама праінфармаваны аб сітуацыі на найстарэйшым прадпрыемстве краіны «Магілёўскі завод «Строммашына». Тут назбіралася вялікая колькасць даўгоў, што не дае яму выйсці на бясстратную вытворчасць. Кіраўніку дзяржавы перададзена просьба дапамагчы калектыву прадпрыемства з заказамі, што дасць магчымасць заводу палепшыць фінансавы стан і выйсці на ўстойлівую работу.

Размова ішла таксама аб сітуацыі на шэрагу іншых прадпрыемстваў. Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».