Дровы


Дровы. Нарыхтоўкай дроў, звычайна, займаліся мужчыны. Лічылася, што той, хто накіраваўся ў лес за дровамі на зіму, раней за іншых трапіць у лес і ссячэ першае дрэва, у таго «жыццё будзе цяплейшым і багацейшым».

* Час, на працягу якога займаліся нарыхтоўкай дроў, у народзе называлі дрывасекам. Пачыналіся «дрывасечныя тыдні» ў сакавіку-красавіку, а заканчваліся на Якава-дрывасека (22 кастрычніка).

* На працягу года былі дні, калі забаранялася займацца нарыхтоўкай дроў: на Каляды, на Саракі, у Страсную пятніцу, у чацвер на Траецкім тыдні, у Градавую сераду, у нядзелю і святочныя дні. Таксама забаранялася рубіць дровы пасля заходу сонца.

* На дровы бралі не ўсе дрэвы. Катэгарычна забаранялася секчы рабіну, бузіну, асіну, шыпшыну, вішню, а таксама дрэва, у якое трапіла маланка ці якое было вывернута з коранем у час буры. Лічылася, што парушэнне гэтай забароны выклікае хваробу ці смерць кагосьці з жыхароў гэтай хаты.

* Раілі дрэвы секчы на збыта; дровы, нарыхтаваныя на поўню хутка пагніюць.

* Забаранялася калоць ці складаць дровы на парозе хаты. Лічылася, што непаважлівыя адносіны да продкаў выклікаюць хваробу ці смерць сваякоў.

* Месца, дзе секлі і захоўвалі дровы, лічылася «нячыстым», таму імкнуліся не заходзіць туды ўначы. У той жа час варожбы, рытуальныя дзеянні лячэбнай магіі выконвалі менавіта ў такім месцы.

* Цяжарнай жанчыне неабходна было асабліва пільна выконваць правілы, звязаныя з дровамі, і пазбягаць месцаў, дзе пілуюць і сякуць дровы, каб дзіцё не нарадзілася з рассечанымі вуснамі.

* У той жа час маці, дзеці якой «не гадаваліся», г.зн. паміралі маленькімі, каб «спыніць» смерці, мылася на тым месцы, дзе нарыхтоўвалі дровы, а потым секла сякерай кашулю, у якой была ў час апошніх родаў.

* Калі адбываліся «ўлазіны», то сярод рэчаў, якія першымі ўносілі ў новую хату, павінны быць і дровы са старога падворка. Першы раз печ у новай хаце распальвалі менавіта гэтымі дровамі.

* Часам на вяселлі, сярод іншых іспытаў, жаніха прасілі пакалоць дровы, каб той паказаў сваю спрытнасць і гаспадарлівасць.

* Па тым, як дровы гарэлі ў печы, прадказвалі надвор'е: гараць з трэскам — чакай маразы; дрэнна распальваюцца, шыпяць, дымяць — чакай адлігі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.