Вы тут

Дэпутаты далі згоду Прэзідэнту на прызначэнне Андрэя Кабякова прэм'ер-міністрам


«За» прагаласавалі 105 дэпутатаў. Перад тым, як было прынята рашэнне, Андрэй Кабякоў выступіў з разгорнутым дакладам аб сучасным стане эканомікі і перспектывах яе развіцця і адказаў на пытанні парламентарыяў.

210832-05

Людміла Міхалькова, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, у размове з журналістамі пацвердзіла: парламентарыі давяраюць нядаўна прызначанаму ўраду і ў прыватнасці Андрэю Кабякову.

— Нам вельмі прыемна працаваць з дзеючым урадам, супрацоўнічаем вельмі цесна, — адзначыла дэпутат. — Я, відаць, выказваю меркаванні ўсіх дэпутатаў: гэта вельмі добрыя прызначэнні.

Сяргей Дудкін, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, упэўнены, што трэба працаваць усім: і прадстаўнікам урада, і звычайным грамадзянам.

— З дзеючым прэм'ер-міністрам, кабінетам міністраў мы працуем каля года, і заўсёды дасягалі згоды.

Надзея ЮШКЕВІЧ. yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.