Ганна


Ганна Зімняя, Ганна, Ганны, Ганкі. Праведнай Ганне ў дзень яе ўшанавання — 22 снежня — моляцца пры бяздзетнасці, а ў царкоўным праваслаўным календары гэты дзень завецца Зачацце праведнай Ганнаю Прасвятой Багародзіцы Дзевы Марыі.

* У гэты дзень забаранялася брацца за вялікую і цяжкую працу, асабліва цяжарным жанчынам, пры гэтым ім абавязкова трэба было пасціцца: «На зачацце святой Ганны цяжарным бабам пост».

* У дзень памяці аб зачацці святой Ганны пчаляры павінны былі адстаяць вячэрняе набажэнства, а вярнуўшыся дадому, яны падыходзілі да вулляў і прамаўлялі замовы засцерагальнага характару.

* У некаторых рэгіёнах Беларусі ў гэты дзень выконвалі абрад «пераварочвання». Раніцай гаспадары абходзілі падворак і ўсё, што можна было, перакульвалі або пераварочвалі: свойскую жывёлу ставілі галавой да дзвярэй, перасыпалі зерне, прыгатаванае для сяўбы, і г. д. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваны на тое, каб «перавярнуць» гаспадарку на новае лета — «на лета і да росту».

* 22 снежня — дзень зімовага сонцастаяння — прыродная з'ява, у час якой у Паўночным паўшар'і самы кароткі дзень і самая доўгая ноч. У народзе лічылі, што ў гэты дзень Сонца канчаткова памірае, а ў ноч з 24 на 25 снежня яно «перанародзіцца», і тады дзень пачне паступова павялічвацца. Казалі: «На зачацце святой Ганны восень заканчваецца, зіма пачынаецца»; «Сонца паварочвае на лета, а зіма — на мароз»; «Па зіме і лета» (па надвор'і гэтага дня меркавалі аб стане будучага лета).

* Паступова наладжвалася санная дарога, таму прыгаворвалі: «На Ганкі запрагай каня ў санкі», «На Ганкі сядайце на санкі».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.