Вы тут

Пра бяспеку і развіццё


Учора Прэзідэнт правёў дзве важныя нарады па надзённых для краіны пытаннях.

На нарадзе па пытаннях бяспекі абмяркоўваліся сітуацыя бяспекі Беларусі, а таксама некаторыя пытанні асобных ведамстваў, у прыватнасці Следчага камітэта, дзе нядаўна быў прызначаны новы старшыня, і наогул сілавога блока. Пры гэтым Прэзідэнт у пачатку нарады асабліва адзначыў, што нельга выпускаць з-пад увагі сітуацыю з Украінай. Паводле яго слоў, той факт, што МУС затрымлівае на вакзале незразумелых людзей, сведчыць, што расслабляцца ні ў якім разе нельга.

На мерапрыемстве кіраўнік пагранкамітэта праінфармаваў аб дзеяннях па ўмацаванні паўднёвай мяжы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што з 1 студзеня пачынае дзейнічаць пагадненне Украіны з Еўрасаюзам. «Натуральна, гэтае пагадненне напружвае не толькі Расію, хоць заклапочанасць выказвалася і раней, больш за год таму, — падкрэсліў Прэзідэнт. — На сустрэчы ў Маскве Прэзідэнт Расіі звяртаў увагу на ўступленне ў сілу гэтага пагаднення, якое прывядзе да пэўных рызык для Расіі, для нас і Казахстана. Таму нам трэба быць гатовымі абмяркоўваць тыя пытанні — нам тром у ЕАЭС плюс Арменія і Кыргызстан — і з Украінай нейкім чынам папярэдне абмяркоўваць гэтыя праблемы».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі хапае і сваіх праблем у эканоміцы, але калі яшчэ хлынуць тавары з Еўрапейскага саюза, якія будуць увозіцца па нулявой стаўцы ва Украіну, то мала не падасца. «Таму ўсё, што мы рабілі па ўмацаванні паўднёвых рубяжоў нашай краіны ў плане бяспекі і эканомікі, аказалася сёння запатрабаваным», — адзначыў Прэзідэнт.

Праведзеная размова стала працягам тэмы, якая абмяркоўвалася на ўзроўні Прэзідэнта месяц таму на нарадзе па пытаннях дзейнасці сілавога блока. Кіраўнік дзяржавы заслухаў амаль усіх міністраў аб стане спраў у ведамствах, а таксама пра перспектывы далейшага развіцця. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу павышэння эфектыўнасці работы сілавога блока, якасці выканання пастаўленых задач. Абмяркоўвалася таксама выкананне канкрэтных даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных на нарадзе месяц таму.

Акрамя таго, размова ішла таксама аб аптымізацыі ўсіх сілавых ведамстваў, але, вядома ж, у разумных межах, у тым ліку вызваленні ад непатрэбных функцый і за кошт гэтага — павелічэнні тых сілаў, якія рэальна працуюць над выкананнем пастаўленых задач.

Кіраўнік дзяржавы ўвогуле ацаніў работу сістэмы сілавога блока як эфектыўную і лічыць, што сёння не стаіць пытанне аб тым, каб кардынальна рэарганізоўваць і мяняць яе. Гаворка ідзе менавіта аб паляпшэнні працы кожнага ведамства па сваіх сферах дзейнасці.

Учора таксама адбылася нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. На мерапрыемстве абмяркоўвалі склад будучага ўрада і некаторыя актуальныя пытанні ў эканоміцы, у тым ліку ў кантэксце праведзеных перагавораў у Маскве. «Што тычыцца складу ўрада, я прыняў рашэнне аб прызначэнні прысутных тут членаў урада на адпаведныя пасады — прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. І хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, вашу ацэнку працуючых цяпер міністраў, перш чым канчаткова сфарміраваць урад», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён таксама нагадаў, што ўрад быў сфарміраваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў: «Так другі раз у нашай гісторыі мы робім, каб людзі бачылі, хто будзе працаваць ва ўрадзе, калі гэтага Прэзідэнта абіраюць». «Але, тым не менш, мы тады дамовіліся, што пройдзе нейкі час, паўгода, крыху больш, і будзе магчымасць і нам паглядзець на працу новага складу, і вызначыцца людзям, якія папрацуюць ва ўрадзе, можа, ім не спадабаецца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Па ацэнцы Аляксандра Лукашэнкі, у нас працаздольны ўрад. Але юрыдычна яго трэба перапрызначыць, унесці прапанову па кандыдатуры прэм'ер-міністра на ўзгадненне Палаты прадстаўнікоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?