Вы тут

Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава: «Важна стварыць умовы, каб бацькі дзяцей-інвалідаў маглі працаваць»


Выязное пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай прайшло ў Баранавіцкім раёне на базе Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з дзейнасцю дома-інтэрната, абмеркавалі пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку дзяцей-інвалідаў, вынікі рэалізацыі ў краіне глабальнай ініцыятывы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) «Горад, дружалюбны для дзяцей», а таксама зацвердзілі план працы камісіі на 2016 год.

17-41

Наталля Качанава паведаміла, што да яе паступаюць звароты наступнага характару: дзіця па дасягненні 18 гадоў заканчвае навучанне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, узнікае пытанне, куды яму ісці далей. «Так, можна аддаць у інтэрнатную ўстанову, — адзначыла намеснік прэм'ер-міністра. — Але не кожны бацька гатовы пайсці на гэта. Часцей сем'і хочуць выхоўваць дзяцей самі, але разам з тым мець магчымасць не проста атрымліваць матэрыяльную дапамогу, але і працаваць, рэалізоўваць сябе. Аддзяленні дзённага знаходжання павінны працаваць і з такімі людзьмі. Гэта не проста гурток, куды можна прыйсці на 3-4 гадзіны, гэта павінна быць паўнавартаснае знаходжанне на працягу працоўнага часу». Віцэ-прэм'ер удакладніла, што гаворка ідзе пра тых, хто зможа там знаходзіцца па стане здароўя. Па яе словах, стварэнне ўмоў, калі бацькі змогуць працаваць, а іх дзеці будуць знаходзіцца пры гэтым у сям'і, — адна з найважнейшых задач.

У нашай краіне вельмі шмат зроблена па падтрымцы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, выплачваюцца дапамогі, арганізуюцца мерапрыемствы па рэабілітацыі, сацыяльнай адаптацыі такіх дзяцей.

Гаворачы пра павелічэнне матэрыяльнай дапамогі для гэтай катэгорыі дзяцей, Наталля Качанава адзначыла, што памер яе залежыць ад росту заработнай платы. Пры наяўнасці эканамічных падстаў памеры дапамогі пераглядаюцца, праводзіцца іх пераразлік.

Віцэ-прэм'ер дадала, што ва ўстановах адукацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай педагагічных кадраў, павінны быць спецыяльныя праграмы па працы з такімі дзецьмі.

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак у сваю чаргу адзначыў, што сем'і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, адносяцца да катэгорыі сацыяльна слабых. Бацькам такіх дзяцей часта даводзіцца абмяжоўваць сваю працоўную дзейнасць у сувязі з неабходнасцю пастаяннага догляду дзіцяці. Так, амаль 62% маці і 28% бацькоў дзяцей-інвалідаў, нягледзячы на жаданне працаваць, вымушаны поўнасцю або часткова абмяжоўваць свой працоўны патэнцыял. Па словах намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, у няпоўных сем'ях сітуацыя яшчэ больш ускладняецца.

Дзяржава ажыццяўляе комплекснае суправаджэнне такіх сем'яў, аказваючы ім разнастайныя віды дапамогі і падтрымкі. На заканадаўчым узроўні прадугледжаны прававыя гарантыі ў сферы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, падатковай і жыллёвай палітыкі. Для паляпшэння гэтай працы Нацыянальным статыстычным камітэтам у 2016 годзе плануецца правядзенне выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, якое дазволіць комплексна вымераць узровень жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзякуючы гэтаму можна будзе вывучыць даступнасць паслуг у сістэме адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, а таксама ацаніць іх патрэбы.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.