Вы тут

Фундамент спартыўных перамог


Ён закладваецца яшчэ ў юнацкім узросце.

Ужо 10-я па ліку цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбылася ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

17-29

У якасці стыпендыятаў на 2016 год вызначаны 176 маладых спартсменаў, спартсменаў-паралімпійцаў і 28 трэнераў-выкладчыкаў.

«Падняўшыся на верхні паверх Нацыянальнага алімпійскага камітэта, у Залу алімпійскай славы, мы апынуліся ў коле чэмпіёнаў, якія ўжо пабывалі на подыумах найбуйнейшых спаборніцтваў і ажыццявілі сваю спартыўную мару», — адзначыў старшыня цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Дзмітрый Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што фундамент усіх значных перамог закладваецца менавіта ў юным узросце. «Цяпер ваша чарга! Амаль 80% сённяшніх стыпендыятаў з'яўляюцца прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы ў розных узростах, а больш за трэць з вас прыходзяць на цырымонію не ў першы раз», — сказаў Дзмітрый Лукашэнка.

Захоўваючы традыцыі, клуб імкнецца прытрымлівацца сучасных тэндэнцый развіцця сусветнага спорту. «У апошнія гады сярод стыпендыятаў з'яўляюцца прадстаўнікі новых відаў спорту, якія ўжо паспелі здабыць сваю папулярнасць. Памятаючы іх алімпійскія перспектывы, а таксама захапленні моладзі, клуб уважліва сочыць за вектарам развіцця сусветнага спорту», — адзначыў старшыня цэнтральнага савета клуба.

Паводле яго слоў, пераемнасць і традыцыі — важныя элементы поспеху ў спорце. Стыпендыі клуба на 2016 год удастоены і 28 трэнераў. «Прыемна бачыць, як былыя стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба цяпер прысутнічаюць у якасці маладых перспектыўных трэнераў», — падкрэсліў Дзмітрый Лукашэнка.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.