Вы тут

У Мінску можна ўбачыць Эйфелеву вежу на камарынай лапцы і самую маленькую ў свеце кнігу


Прапусціць караван вярблюдаў скрозь вушка іголкі, падкаваць блыху — для сапраўднага майстра мікрамініяцюры звычайная справа. А вось зрабіць гэта вытанчана і па-мастацку пад сілу не ўсім. Пабачыць адзін з найлепшых прыкладаў «цудаў пад мікраскопам» можна на выставе омскага майстра Анатоля Каненкі, якая праходзіць у сталічным Доме-музеі І з'езда РСДРП.

[caption id="attachment_114951" align="alignnone" width="600"]17-25 Без такіх мікраскопаў многія экспанаты не ўбачыце.[/caption]

У Мінску Анатоль Каненка паказвае свае работы ўпершыню. Хоць з мініяцюрамі і нават мікрамініяцюрамі жыхары нашай сталіцы ўжо знаёмыя, але з'ява гэта не такая распаўсюджаная: у свеце налічваецца ўсяго каля дзясятка чалавек, якія займаюцца такім рамяством. Жывапіс, графіка, разьба, вязанне, выданне кніг — усе гэтыя віды мастацтва спалучаюцца з прыстаўкай «мікра-», што значыць не проста маленькі, а звышмаленькі. Праца з мікрамініяцюрай — рэдкі від мастацтва, які ўяўляе сабой стварэнне ўручную пад мікраскопам дзівосных шэдэўраў, якія не можа разгледзець няўзброенае чалавечае вока. Таму, каб іх паглядзець, у музеі прапануюць мікраскоп і лупу.

На выставе прадстаўлена 51 работа майстра, і гэта толькі маленькая частка з таго, што зрабіў аўтар. Адна з самых цікавых сярод іх — апавяданне Антона Чэхава «Хамелеон», аформленае ў кнігу памерам усяго 0,9х0,9 мм. У 2002 годзе яна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса!

[caption id="attachment_114949" align="alignnone" width="600"]17-23 Адзін з экспанатаў — аўтамат, крыху большы за галоўку запалкі.[/caption]

Яшчэ адна мікракніга будзе асабліва цікавая беларусам — зборнік класіка нашай літаратуры Максіма Багдановіча (1х1 мм), таксама на сённяшні дзень самы маленькі ў свеце.

Зрэшты, выстаўка багатая не толькі на кнігі. Калье на зрэзе гарошыны, велікоднае яйка з мастацкага шкла, размешчанае на чалавечым воласе, альбо напісаны таксама на воласе тэкст, міні-копія карціны Леанарда да Вінчы «Мона Ліза», Эйфелева вежа на ножцы камара... Ёсць і самая маленькая ў свеце дзеючая пастка (5х9 мм), якая таксама занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. праўда, не зразумела, якіх памераў павінна быць мыш, каб у яе трапіць.

— Усё, што вы тут бачыце, — арыгіналы, зробленыя ўручную, — кажа загадчык Дома-музея І з'езда РСДРП Сяргей РЭЧКІН. — Уся выстаўка ўмяшчаецца ў адным чамаданчыку!

[caption id="attachment_114952" align="alignnone" width="600"]17-26 Міні-кніжкі — самыя буйныя творы ў калекцыі майстра. Памеры іншых мініяцюр у дзясяткі, а то і сотні разоў меншыя.[/caption]

Аказваецца, зусім мала месца патрэбна для таго, каб змясціць цэлы жывы крохкі свет.

Матэрыялы, з якімі працуе Анатоль Каненка, таксама не простыя, як і тэхналогіі, што аўтар распрацаваў сам. Апроч чалавечых валасоў, розных зярнятак і костачак, ёсць тут сапраўдныя засушаныя насякомыя (конік са скрыпкай, матылёк з калье, камар з вежай, блыха, падкаваная залатымі падковамі) і нават такі рэдкі матэрыял, як слановая косць. Таму кожны экспанат — гэта доказ таго, што чалавечыя рукі здольныя тварыць цуды. Выстава сапраўды можа ўразіць нават самага дасведчанага гледача.

[caption id="attachment_114950" align="alignnone" width="600"]17-24 Караван з дванаццаці вярблюдаў майстар правёў скрозь вушка звычайнай іголкі[/caption]

Анатоль Каненка працуе з мікрамініяцюрамі больш за 30 гадоў. За гэты час ён стварыў тысячы маленькіх кампазіцый, атрымаў сусветнае прызнанне, яго работы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях розных краін свету. Ёсць яны і ў дзяржаўных дзеячаў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».