Вядро


Вядро — звычайная ёмістасць для пераносу вадкасці, часта выступала як сакральная рэч як у паўсядзённым жыцці, так і ў сямейна-родавах абрадах і святах календарнага цыкла ўсходніх славян.

* Перш за ўсё, гаспадыня павінна была штодзень клапаціцца аб чысціні вядра і вады ў ім. Па-другое, у народнай свядомасці да вядра былі выпрацаваны некаторыя парады і рэкамендацыі.

* Так, адразу пасля смерці чалавека, з вядра або вядзёр, якія былі ў хаце, абавязкова ваду вылівалі, а вядро пераварочвалі дагары. Нашы продкі былі перакананы ў тым, што ў адваротным выпадку душа нябожчыка «акунецца» ў гэтую ваду, і яна стане «мёртвай», г. зн. нездаровай, шкоднай для жывых.

* Цяжарнай жанчыне забаранялася ступаць на тое месца, дзе стаяла вядро з вадой, калі мылі падлогу. Ёй таксама забаранялі хадзіць па ваду ў калодзеж — пралітая вада (у час, калі ваду пералівалі з калодзежнага вядра ў сваё) магла прывесці да таго, што дзіця ў час кармлення будзе пастаянна «адліваць» малако; а неасцярожны позірк цяжарнай жанчыны ў калодзеж мог прывесці да нараджэння сляпога дзіцяці.

* На вяселлі, у той момант, калі картэж выязджаў з двара нявесты, каб ехаць да храма вянчацца, выконваўся абрад «змыць калёсы», г. зн. пад калёсы лілі адно-два вядры крынічнай вады, каб дарога да вянца была лёгкая і чыстая, як вада ў мясцовай крыніцы.

* Пасля першай шлюбнай ночы нявеста, якая была да замужжа цнатлівай, перш-наперш ішла па ваду да мясцовага калодзежа, прыносіла вядро і акуратна ставіла на стол, каб не праліць ні кропелькі. Госці, якія сядзелі за вясельным сталом, называлі гэтую ваду «віном» і прасілі нявесту наліць яшчэ, прыгаворваючы, якая нявестка будзе ўдалая ды спрытная.

* Пустое вядро заўсёды прадказвала «пустэчу», г. зн. няўдачу ў справах. Таму паўсюдна была вядома прыкмета: калі сустрэнеш на сваім шляху жанчыну з пустым вядром, удачы не будзе. Таму людзі, выхаваныя ў традыцыях народнай культуры, каб не нашкодзіць тым, хто ідзе насустрач, заўсёды імкнуліся іх прапусціць (пачакаць) ці клалі што-небудзь у пустое вядро.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.