Вы тут

Новая экспазіцыя адкрыта ў Купалаўскім запаведніку "Ляўкі"


Новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя была адкрытая 15 снежня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі”. Сімвалічную чырвоную стужку разрэзалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік і дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. 

Янко Купала

У новай экспазіцыі часткова адноўлены інтэр’ер пакоя былой сядзібы Копыскага лясніцтва, у якім жыў Янка Купала, і дзе паэт, натхнёны мясцовай прыродай і сустрэчамі ў Ляўках, напісаў 18 вершаў – славуты “ляўкоўскі цыкл”. Гэтыя вершы, якія шмат у чым характарызуюць літаратурнае ды грамадскае жыццё Беларусі 1930-хх гадоў, леглі ў аснову афармлення тэматычных комплексаў – усяго шэсць залаў. Янка Купала як асоба ў гісторыі і літпрацэс 1930-хх, сустрэчы ў Ляўках, інтэрактыўная прастора, пакой, у якім жыў Купала, сувязі паэта з Аршаншчынай, яго багатая перакладная дзейнасць – вось пра што распавядае і што паказвае новая ляўкоўская экспазіцыя. Асаблівую ўвагу наведнікаў мусіць прыцягнуць інтэрактыўная зала, у акне якой можна ўбачыць самога Купалу падчас шпацыру па летнім садзе.

Нездарма "ляўкоўскае абнаўленне" прыйшлося на 2015 год. Упершыню Янка Купала наведаў Ляўкі ў 1935-м і ў тым жа годзе, падчас уседзяржаўнага святкавання 30-годдзя яго творчай дзейнасці, атрымаў у падарунак дачу, ім самім спраектаваную.

Адметна, што акрамя пісьменнікаў, музейных дзеячоў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў у свяце ўзялі ўдзел сваякі Янкі Купалы – унучатыя пляменнікі паэта Віктар і Іван Аўлачынскія.

Андрэй Жбан

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.