Вы тут

Бясшлюбнасць


Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якія пад прымусам нейкіх абставін ці па запавеце (клятве) ніколі не бралі шлюб. Такіх людзей у народзе звалі векавухамі ці халасцякамі. Функцыянальна сюды таксама адносілі людзей, якія былі ў шлюбе, але страцілі сваю «другую палавінку».

Раней да адзінокіх людзей ставіліся з пэўным адценнем асуджэння і спачування. Халастых, а значыцца, і бяздзетных людзей, не прымалі ў кампаніі жанатых, не запрашалі прымаць удзел у выкананні вясельных абрадаў (напрыклад, у сваты або ў каравайніцы), не бралі хроснымі бацькамі.

* Пасля сарака гадоў адзінокім (нежанатым) людзям усё часцей і часцей прыходзілася ўдзельнічаць толькі ў пахавальным абрадзе.

* На працягу года былі святы, калі грамада выказвала сваё ганьбаванне той моладзі, якая не стварыла сям'ю. Так, на Каляды незамужнім дзяўчатам у хату прыцягвалі вялікае бервяно, да якога маглі прывязаць дзяўчыну на некалькі дзён. А бацькі пакорна глядзелі на ўсё, а потым павінны былі выкупіць сваё дзіця. На Масленіцу халасцякам на ногі прывязвалі драўляную калодку, якую трэба было цягнуць аж да хаты або шчодра адкупіцца. Часам хлопец ці дзяўчына ў пакаранне за сваю ўпартасць ці «пераборлівасць» павінны былі цягнуць бервяно праз усю вёску. Такія меры вырашэння праблемы лічыліся вельмі эфектыўнымі, таму што пасля гэтага на вёсцы гулялі адразу некалькі вяселляў.

* Пасля смерці дзяўчыну, якая не ўзяла шлюб пры жыцці, сімвалічна аддавалі замуж. Яе хавалі ў вясельным строі. Казалі, што на тым свеце яна стане «нявестай Хрыстовай».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?