На гэтым тыдні з серады па пятніцу ў Мінску пройдзе ІІІ Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2015», які накіраваны на ўзмацненне сумеснай барацьбы з кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыяй.
Сёлета ўпершыню гэты форум будзе праходзіць не ў Расіі, а ў Беларусі. Цяпер ужо ў Мінску ўдзельнікі мерапрыемства падрабязна разгледзяць пытанні мытнага, тэхнічнага рэгулявання, фарміравання кадравага патэнцыялу, гарманізацыі заканадаўства Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, а таксама сумеснай абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і спажывецкага рынку.
Нагадаю, што барацьба з кантрафактам вядзецца не ў кожнай з краін саюза паасобку, а агульнымі намаганнямі ўдзельнікамі інтэграцыйнага блока. Адзіная мытная прастора абавязвае, бо калі кантрафакт трапіць у адну з нашых дзяржаў, тады пацярпець могуць усе члены ЕАЭС.
Сяргей КУРКАЧ
kurkасh@zvіаzdа.bу
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».