Вы тут

Цяпло «Студзеньскіх вечароў»


Душэўнае цяпло і асалоду гледачам абяцаюць падарыць чатыры канцэртныя праграмы ХХVІІІ Міжнароднага фестывалю «Студзеньскія музычныя вечары» ў Брэсце. Цікава, што за паўтара месяца да пачатку фэсту класічнай музыкі палова білетаў прададзена. Гэта пры тым, што сярэдні кошт квітка набліжаецца да паўмільёна рублёў.

— Значыць, у Брэсце любяць класічную музыку, чакаюць сустрэчы з ёю — кажа нязменны арганізатар «Вечароў», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лілія БАТЫРАВА. І паведаміла, што ў горад над Бугам прыедуць музыканты і выканаўцы з 16 краін свету. Некаторыя з іх выступяць упершыню, іншыя паспелі стаць улюбёнцамі брэсцкай публікі. У ліку апошніх — народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, польская вакалістка Юанна Наўрот, беларускія прымы Таісія Засім, Ніна Залатніцкая, першая флейта оперных тэатраў Італіі — прафесар Антоніа Амендуні. З Італіі таксама далі згоду прыехаць яшчэ чацвёра майстроў оперы.

Своеасаблівай фішкай фестывалю абяцае стаць джаз-квартэт Гары Гутмана з ЗША. Паводле слоў Ліліі Батыравай, эстраду на сцэну «Вечароў» яна адважылася пусціць першы раз за 28 гадоў. Але ж гэта асаблівая эстрада. Гары Гутман падрыхтаваў праграму, прысвечаную творчасці Ганны Герман. Яго канцэрт апрабаваны ў многіх краінах свету, усюды выступленне праходзіла з вялікім поспехам. Джазмены выказалі намер падарыць слухачам сустрэчу з творчасцю незабыўнай Ганны: паралельна з выкананнем песень яе рэпертуару яны ўключаюць запіс арыгінала. Сапраўды, гэта заяўка на нешта не зусім звычайнае.

Яшчэ не мала разыначак утрымлівае афіша міжнароднага фестывалю. Напрыклад, выступленне расійскай дзівы Марыі Максакавай.

Фестываль пройдзе, згодна з даўняй традыцыяй, адразу пасля праваслаўных Каляд. Білеты прадаюцца ў касах драматычнага тэатра і ў распаўсюджвальнікаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.