Вы тут

Самыя паспяховыя


Расіяне лічаць нашу краіну самым надзейным партнёрам Расіі і самай паспяховай дзяржавай у СНД. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), якія былі прадстаўлены ўчора на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Паводле апытання, у 2015 годзе 72% расіян назвалі найбольш паспяховай краінай СНД Беларусь. На другім месцы, на думку 50% удзельнікаў — Казахстан. Летась аналагічныя адказы далі адпаведна 66% і 45% рэспандэнтаў. Радзей называюцца іншыя дзяржавы постсавецкай прасторы. Украіна, пакінуўшы тройку лідараў у 2014 годзе, сёлета не змагла аднавіць сваіх пазіцый. З 2010-га па 2013 год амаль пятая частка расіян (ад 17% да 21%) называлі Украіну найбольш паспяховай, у 2014 годзе так адказалі толькі 2% рэспандэнтаў, сёлета — толькі 1%.

Кожны дзясяты расіянін адзначыў як найбольш паспяховыя такія краіны, як Арменія (11%) і Азербайджан (10%). 6% лічыць самай паспяховай Грузію, 4% — Кыргызстан, па 3% — Туркменістан і Узбекістан, па 1% апытаных назвалі Малдову і Таджыкістан.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначальвае рэйтынг даверу расіян сярод кіраўнікоў краін СНД (63%). Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву давярае 45% расіян, іншым кіраўнікам дзяржаў СНД выказала давер менш як дзясятая частка апытаных. Беларусь лідзіруе таксама і ў ацэнцы расіянамі ўзроўню забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва — 69%.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».