Вы тут

Гэты неўміручы «Вій», або трайная перамога «Студыёзусаў»


Гран-пры ХІІ міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ — 2015» атрымаў спектакль «Вій» тэатральнай майстэрні «Студыёзусы» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Ён перамог яшчэ ў дзвюх намінацыях: «Найлепшая сцэнаграфія» і «Найлепшая мужчынская роля другога плана» (яе сыграў Мікіта Прымочанка).

Дыплом за «Найлепшую жаночую ролю» атрымала студэнтка майстэрні Мікалая Кірычэнкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дар'я Пармененкава. У намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» перамог кіяўлянін Дзяніс Грыгарук (тэатр «СинематографЪ»). Яго калега па тэатры Іна Кузьміна за сваю акцёрскую працу ў спектаклі па творы Леаніда Андрэева «Аповесць аб сямі павешаных» адзначана дыпломам за «Найлепшую жаночую ролю другога плана».

Спецыяльным дыпломам «За падтрымку сучаснай беларускай драматургіі» ўзнагароджаны пастаянны ўдзельнік «Тэатральнага куфра» студэнцкі тэатр «Тut» Тартускага ўніверсітэта (Эстонія). Прыз заснаваў генеральны партнёр фестывалю партал Kufаr.bу.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.