Вы тут

Ой, чаму ж, стары, ды не жэнішся?


Народная песня «Ой, чаму ж, стары, ды не жэнішся?» — дасціпны расповед пра сацыяльна-побытавую з'яву, якая ўсё больш пашыраецца ў грамадстве. Пададзеная ў іранічна-гумарыстычным аспекце, яна ўспрымаецца з усмешкай і адначасова з глыбокім роздумам. Кожны з нас прагне пяшчотных узаемаадносін, прыязнага паразумення. Але ў рэчаіснасці не заўсёды ўсё ладам ідзе. Шмат каму даводзіцца толькі суіснаваць у раздольнай для любові і кахання прасторы, асвятляць яе сціплай радасцю. Разважлівасць старога ў песні ці то вытлумачвае становішча, у якім ён апынуўся, ці то скідвае заслону з сямейнага прывіду, ці то жартам паказвае моладзі (і не толькі ёй) як шукаць шляхі трывалага, пажыццёвага саюзу сям'і.

Сутнасць сямейных адносін разнастайна адлюстравана ў песнях, баладах, прыпеўках. Варыянт народнай песні «Ой, чаму ж, стары, ды не жэнішся?», які сёння змяшчаем, запісаў этнафалькларыст Уладзімір Раговіч на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на Століншчыне.

Народная песня

— Ой, чаму ж, стары, ды не жэнішся,

Да-ну, да-ну, да не жэнішся?

— Я старой не хачу,

малада не пойдзе,

Да-ну, да-ну, да-ну, малада не пойдзе.

Ой, хоць яна пойдзе, то не ляжа спаці,

Да-ну, да-ну, да-ну, то не ляжа спаці.

Ой, хоць яна ляжа —

да сцяны вачыма,

Да-ну, да-ну, да-ну, да сцяны вачыма.

Да сцяны вачыма, да мяне плячыма,

Да-ну, да-ну, да-ну, да мяне плячыма.

Ой, хоць яна ляжа — мяне не абдыме,

Да-ну, да-ну, да-ну, мяне не абдыме.

Хоць яна абдыме, то не пацалуе,

Да-ну, да-ну, да-ну, то не пацалуе.

Ой, хоць пацалуе, то назад плюне,

Да-ну, да-ну, да-ну, то назад плюне.

12-13

Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».