Вы тут

Шчучынскі ракетамадэліст — адзін з найлепшых у свеце


Васьмікласнік СШ №2 г. Шчучына Максім Пянькоўскі ўдастоены прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко, якая ўжо традыцыйна ўручаецца лепшым школьнікам і студэнтам.

Сёлета прэстыжную прэмію ў розных намінацыях атрымалі 39 таленавітых маладых людзей Гродзеншчыны. Шчучынскі школьнік — за дасягненні ў ракетамадэльным спорце, якім ён з дзевяцігадовага ўзросту займаецца ў раённым цэнтры тэхнічнай творчасці. Пачынаў з папяровых ракет, а цяпер ужо вырабляе ўнікальныя мадэлі. Прычым Максім кажа, што інтарэс да канструявання толькі ўзрастае. Ён удзельнічаў у двух этапах Кубка свету па ракетамадэльным спорце, што адбыліся ў Гродне і літоўскім горадзе Марыямпалі, па выніках якіх займае пятае месца ў свеце сярод юніёраў і дзясятае — сярод дарослых. Цяпер Максім і педагог цэнтра Яўген Чашчэвік, які вельмі ганарыцца дасягненнямі свайго выхаванца, працуюць над новай мадэллю, каб, як яны спадзяюцца, перамагчы на чарговых спаборніцтвах.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».