Вы тут

МВФ адзначыў прагрэс краіны ў макраэканамічнай стабілізацыі


Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

Прадстаўнік Нацбанка адзначыў, што перамовы нашай краіны і Міжнароднага валютнага фонду аб прадастаўленні крэдыту могуць быць завершаны ў першым квартале 2016 года.

Ён пацвердзіў, што да гэтага часу павінна будзе прайсці планавае пасяджэнне савета МВФ. «Будзем мы на тым пасяджэнні ці не, залежыць ад таго, як зараз узгоднім узаемныя пазіцыі. Думаю, у першым квартале будзе зразумела: працуем мы з фондам далей, на якіх умовах, ці не працуем. Цяпер якраз ідзе працэс узгаднення», — дадаў Тарас Надольны.

Акрамя таго, ён адзначыў, што МВФ не ставіць якіх-небудзь жорсткіх патрабаванняў з нагоды ўмоў прыватызацыі прадпрыемстваў. «Ёсць некаторыя погляды на больш актыўны продаж некаторых сур'ёзных прадпрыемстваў, але не як комплекс мер», — растлумачыў першы намеснік старшыні.

Налета сярэдні курс долара складзе 18,6 тысячы рублёў

Таксама Тарас Надольны паведаміў аб тым, што ў рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2016 год плануецца закласці сярэднегадавы курс долара на ўзроўні 18,6 тысячы рублёў. Чыноўнік Нацбанка пракаментаваў уключэнне Міжнародным валютным фондам кітайскага юаня ў кошык рэзервовых валют. «У нашым партфелі ёсць каштоўныя паперы, намінаваныя ў кітайскіх юанях. Уключэнне юаня ў рэзервы па міжнародных стандартах дасць нам магчымасць залічыць гэтую суму ў золатавалютныя рэзервы. Вядома, гэта невялікае ўкладанне. Мы спрабуем сябе на кітайскім рынку. У нацыянальным жа вызначэнні юані даўно ўжо трапляюць да нас у рэзервы», — растлумачыў пазіцыю рэгулятара першы намеснік старшыні Нацбанка.

Насельніцтва выбера доўгатэрміновыя дэпазіты

Прадстаўнік Нацбанка ўпэўнены, што насельніцтву лепш размяшчаць беларускія рублі ў банках на дэпазітах з доўгімі тэрмінамі. На яго погляд, уклады ў нацыянальнай валюце трэба размяшчаць у банку мінімум на год. «Так неабходна рабіць хаця б толькі таму, што менавіта з гэтай даты захоўвання грошай на рахунку пачынае дзейнічаць ільгота па падаткаабкладанні ўкладаў. А калі больш, чым год, то гэта справа кожнага. Дэкрэт дае магчымасць выбару. У нас павінна быць і адказнасць грамадзяніна за свае рашэнні», — падкрэсліў ён.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.