Вы тут

Распісаць па пунктах


Кіраўніцтву ААТ «Камволь» неабходна падрыхтаваць абгрунтаванне выдзялення дадатковых сродкаў на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта на прадпрыемстве.

Такое даручэнне даў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас наведвання прадпрыемства. Тут на нарадзе, сярод іншых пытанняў, быў разгледжаны ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях мадэрнізацыі і развіцця прадпрыемства, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА. «Падрыхтуйце мне абгрунтаванне выдзялення дадатковых сродкаў, дзе будзе распісана па пунктах, на што пойдуць гэтыя грошы», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў, калі кіраўніцтва прадпрыемства далажыла, што для завяршэння інвестыцыйнага праекта неабходны дадатковыя сродкі з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама. Прэм'ер-міністр адзначыў, што на «Камволі» ўжо праведзена сур'ёзная мадэрнізацыя, забяспечана магчымасць вытворчасці 6 мільёнаў пагонных метраў тканін у год. «Выканана, на жаль, не ўсё, фінішная аперацыя, звязаная з аздабленнем тканін, патрабуе заканчэння мадэрнізацыі. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў першай палове 2016-га — не пазней», — падкрэсліў ён.

Ёсць праблемы і ў частцы рэалізацыі прадукцыі. «Мы спачатку трацім грошы, а потым пачынаем актыўна шукаць спажыўцоў прадукцыі, хоць відавочна, што пытанні рэалізацыі тавару — ключавыя. Сапраўды, зроблена вялікая работа тэхналагічных службаў па падрыхтоўцы цалкам новага якаснага асартыменту, які павінен быць запатрабаваны, у першую чаргу, нашымі нацыянальнымі швейнікамі. Але пакуль тут не ўсё спрацоўвае. Таму, перш чым прымаць канчатковае рашэнне і па фінансавых пытаннях, і па пытаннях завяршэння рэканструкцыі, мы павінны сур'ёзна прыбавіць менавіта ў гэтай частцы», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.