Вы тут

Праблемы міжнароднай міграцыі абмяркоўваюць у Санкт-Пецярбургу


Парламенцкая дэлегацыя нашай краіны пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага ўдзельнічае ў мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД і Парламенцкай Асамбеі АДКБ, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу.

У праграме мерапрыемства – сорак трэцяе пленарнае пасяджэнне МПА СНД, пасяджэнне Савета і шэрагу пастаянных камісій гэтай арганізацыі, восьмае пленарнае пасяджэнне Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

“Ключавой тэмай сорак трэцяга пленарнага пасяджэння МПА СНД будзе абмеркаванне пытанняў міжнароднай міграцыі: праблемы, супрацоўніцтва і перспектывы развіцця, – паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. – Акрамя таго, плануецца разгледзеь каля 20 мадэльных законаў і рэкамендацый, а таксама Перспектыўны план мадэльнай законатворчасці ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 2016 – 2020 гады і ход выканання Перспектыўнага плана на 2011 – 2015 гады”.

Пройдзе таксама сумеснае пасяджэнне Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў – удзельніц СНД і пастаянных камісій МПА СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека і па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўнітцве, пасяджэнне Экспертна-кансультацыйнага савета пры Савеце ПА АДКБ, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Прыярытэтныя накірункі міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў фармаце АДКБ па ўмацаванні калектыўнай і міжнароднай бяспекі на сучасным этапе”.

На восьмым пленарным пасяджэнні ПА АДКБ плануецца разгледзіць Праграму дзейнасці гэтай арганізацыі па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў – членаў АДКБ на 2016 – 2020 гады, больш за 10 праектаў рэкамендацый, накіраваных на барацьбу са злачыннасцю, процідзеянне тэрарызму і экстрэмізму, аказанне гуманітарнай дапамогі, укараненне адзіны’х патрабаванняў да ўзбраення і да ваеннай тэхнікі пры аснашчэнні нацыянальных узброеных сіл, а таксама іншыя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць ПА АДКБ.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.