Вы тут

Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах: «Натуральна і лагічна»


— З кім у Беларусі самыя цесныя адносіны? З кім Саюзная дзяржава? З Расіяй. У гэтым годзе ў рознага кшталту фарматах адбылося дзевяць сустрэч прэзідэнтаў нашых краін і пяць — на ўзроўні прэм'ер-міністраў. Узаемны тавараабарот па выніках 2014 года склаў 37,6 мільярда долараў, экспарт паслуг — 3,19 мільярда долараў, імпарт — 1,46. На Расію прыпадае 48% аб'ёму знешняга гандлю Беларусі. Сёння гэта асноўны партнёр для нашай дзяржавы.

Безимени-1

Маючы адбыцца афіцыйны візіт набывае большую актуальнасць з прычыны таго, што зараз ідзе інтэнсіўнае развіццё інтэграцыйных працэсаў — стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. За няпоўны год мы прыраслі ажно на дзве краіны! Гэта патрабуе ад ініцыятараў, «лакаматываў» еўразійскай інтэграцыі вельмі цеснага ўзаемадзеяння. Таму што мы прынялі ў саюз краіну, якая не мае агульнай мяжы з членамі ЕАЭС, — Арменію. Гэта як лакмусавая папера: калі ўсё добра складзецца з ёй, з'явіцца шмат ахвотных уступіць у саюз.

Першым, хто павіншаваў Прэзідэнта Беларусі пасля перамогі ў выбарах, быў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Калі ўсе гэтыя факты ўзяць у сукупнасці, то натуральна, лагічна і правільна, што першы візіт пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі адбываецца менавіта ў гэтую дзяржаву.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.