Вы тут

Форум з польскім акцэнтам


У Магілёве прайшоў беларуска-польскі рэгіянальны эканамічны форум «Гандаль, перапрацоўка, інвестыцыі».

Пагадненне аб супрацоўніцтве Магілёўскай вобласці з Куяўска-Паморскім ваяводствам было падпісана яшчэ ў 2005 годзе, але вялікага развіцця пакуль што не атрымала. Між тым, цікавасць да сумеснай дзейнасці ёсць, як і патэнцыял для яе развіцця. У Магілёў прыехалі намеснік маршалка Куяўска-Паморскага ваяводства Славамір Копысць і часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Міхал Хабрас. У склад польскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі польскага бізнесу і ўрадавых структур.

— Зацікаўленасць у партнёрскіх сувязях вялікая, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. — Доля Польшчы ў агульным тавараабароце вобласці за 9 месяцаў склала 14,5% без уліку краін СНД. Летась яна была 9,2%. У Магілёве і Бабруйску ёсць невялічкія польскія прадпрыемствы, якія выпускаюць вырабы з пластмасы, іншыя тавары. Гэта дазваляе рабіць вывад, што наш рынак прывабны для дзелавых колаў суседняй краіны.

— Гэта першы сур'ёзны крок у напрамку развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж Куяўска-Паморскім ваяводствам і Магілёўскай вобласцю, — ацаніў узровень сустрэчы Славамір Копысць. — Для чаго ёсць сур'ёзныя перспектывы, а ў бізнесу — канкрэтныя прапановы і капітал для інвеставання. Мы таксама зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў сферы высокіх інавацыйных навукаёмістых тэхналогій, адукацыі і турызму, наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж маладзёжнымі і грамадскімі арганізацыямі.

Сёння паміж краінамі добра развіваюцца культурныя і спартыўныя сувязі, чым пакуль нельга пахваліцца у вытворчай сферы. Найбольш перспектыўнымі напрамкамі могуць стаць сумесныя праекты ў сферы аграрнай палітыкі, а таксама гандлі і інвестыцыях.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.