Вы тут

Адбылася цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі


Упершыню цырымонія інаўгурацыі праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Урачыстасць адбывалася згодна з адпаведным пратаколам. Картэж Аляксандра Лукашэнкі ў суправаджэнні ганаровага эскорту з 7 матацыклістаў прыбыў да Палаца Незалежнасці. Прэзідэнт па дывановай дарожцы, уздоўж якой выстраіліся ваеннаслужачыя роты ганаровай варты, прайшоў да цэнтральнага ўвахода Палаца Незалежнасці. Пад гукі фанфар Аляксандр Лукашэнка праследаваў у залу ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці, прайшоў на ўстаноўлены тут подыум, дзе ўжо знаходзіліся старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Ваеннаслужачыя пад гукі ўрачыстага маршу ўнеслі на подыум Дзяржаўны сцяг, штандар Прэзідэнта і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Цырымонію ўступлення на пасаду Прэзідэнта адкрыла Лідзія Ярмошына. Яна аб'явіла рашэнне Цэнтр-
выбаркама і запрасіла Аляксандра Лукашэнку да прынясення прысягі.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі наступнага зместу: «Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і абараняць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі». Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прачытаў прысягу на беларускай мове.

Далей Аляксандр Лукашэнка падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў прысутнасці больш як 1 тысячы запрошаных, сярод якіх найвышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Ад імя Нацыянальнага сходу Аляксандра Лукашэнку з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Беларусі павіншаваў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. «Беларускі народ — адзіны носьбіт дзяржаўнай улады — чарговы раз адкрыта і сумленна, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам выбраў Вас кіраўніком дзяржавы. У гэтым шчырая ацэнка народам Вашай працы, Вашых пастаянных клопатаў аб простым чалавеку», — сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі, ён падкрэсліў: «Вы стварылі незалежную Беларусь — дзяржаву, паважаную ў свеце, у якой жыве беларускі народ. Мы ганарымся, што жывём у гэтай краіне». Спікер таксама падкрэсліў, што давер, аказаны Аляксандру Лукашэнку з боку народа, сведчыць аб гістарычнай місіі і высокай адказнасці Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».