Вы тут

Не дапусціць бяды на дарозе


Што рабіць, каб вас не аштрафавалі.

Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак — мэта акцыі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці «Стань прыкметным!», што праходзіць па 25 кастрычніка.

21-15

Асаблівая ўвага надаецца абследаванню вулічнай і дарожнай сеткі, бяспецы руху, у тым ліку ў месцах, дзе здараецца найбольш аварый, устаноўцы спецыяльных агароджаў, папярэджванню, выяўленню і спыненню парушэнняў на пераходах, а таксама наяўнасці святлоадбівальных элементаў у пешаходаў.

У Мінскай вобласці сёлета за 9 месяцаў з іх удзелам зарэгістравана 176 транспартных здарэнняў на дарогах, у якіх 51 чалавек загінуў. Як правіла, найбольш няшчасных выпадкаў прыпадае на восень і зіму — 60-70% ад агульнага ўзроўню. На гэта ўплываюць ранняе змярканне, кароткі светлавы дзень.

У прыватнасці, следчы эксперымент Дзяржаўтаінспекцыі засведчыў, што ў цемры з салона аўтамабіля чалавек у цёмным адзенні пры блізкім святле фар адрозны толькі на адлегласці 25-30 метраў. Пры хуткасці 60 кіламетраў у гадзіну машына праязджае за секунду каля 17 метраў. За гэты час кіроўца не паспявае нават усвядоміць: што ці хто перад ім. Затармазіць або ўдала зманеўраваць не заўсёды атрымліваецца: уплываюць хуткасць, стан дарожнага пакрыцця, наяўнасць іншых перашкод. У многіх выпадках сутыкнення можна было б пазбегчы, калі б пешаход, гужавы транспарт, веласіпедыст былі пазначаны святлоадбівальнымі знакамі, падвескамі, стужкамі.

— У дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы не абазначыўшы сябе флікерам, належаць штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (базавая велічыня 180 тыс. рублёў) або папярэджанне. Калі яго дзеянні пацягнулі за сабой аварыйную сітуацыю, памер штрафу ўзрастае: 3—8 базавых велічынь, — канстатуе інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова. — Ад 3 да 5 базавых велічынь можа заплаціць пешаход, што знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення. У выпадку, калі парушэнне правіл дарожнага руху паўплывала на прычыненне пацярпеламу лёгкіх цялесных пашкоджанняў, або пашкоджаны транспартны сродак, груз, дарожнае пакрыццё, дарожныя і іншыя збудаванні ці іншая маёмасць, вінаваты караецца штрафам ад 5 да 20 базавых велічынь.

Што да веласіпедыстаў, то спецыяліст нагадвае: ім неабходна абсталяваць сваіх «жалезных коней» фарамі (ліхтарамі), якія выпраменьваюць наперадзе белае святло, ззаду — чырвонае. І не забываць, што па праезнай частцы дарогі можна рухацца не далей за 1 метр ад яе правага краю.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.