Вы тут

Дэбаты ў Жэневе


Дэлегацыя ад Нацыянальнага сходу нашай краіны на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім прымае ўдзел у 133-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС), якая праходзіць у Жэневе з 17 па 21 кастрычніка.

У склад нашай дэлегацыі таксама ўваходзіць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, выступленне віцэ-спікера нашага парламента запланавана падчас агульных дэбатаў на тэму «Маральныя і эканамічныя імператывы для больш справядлівай, разумнай і гуманнай міграцыі».

У рамках 133-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза паходзяць пасяджэнні Выканаўчага камітэта і Кіруючага савета МПС, чатырох пастаянных камітэтаў гэтай арганізацыі. Як гаворыцца ў паведамленні, на гэтых мерапрыемствах «плануецца абмеркаванне пытанняў барацьбы з тэрарызмам, недатыкальнасці прыватнага жыцця і абароны асабістых правоў грамадзян у лічбавую эпоху, аховы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, парламенцкага ўнёску ў канферэнцыю ААН па пытаннях змянення клімату, забеспячэння эфектыўнага парламенцкага надзору».

Як паведамляецца, у адпаведнасці з праграмай удзелу беларускіх парламентарыяў у асамблеі Міжпарламенцкага саюза запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі замежных парламентаў.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.