Назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ад Кітайскай Народнай Рэспублікі выконвалі сваю місію на працягу чатырох дзён, уключаючы дзень асноўнага галасавання. Яны сустрэліся са старшынёй ЦВК, наведалі пяць выбарчых участкаў, пазнаёміліся з біяграфіямі кандыдатаў, працэдурай правядзення выбараў і падрыхтоўчай работы да іх.
«Як мы бачым, арганізатары выбараў своечасова апублікавалі выбарчыя нормы і інфармацыю пра кандыдатаў у Прэзідэнты, эфектыўна забяспечылі права выбаршчыкаў на інфармаванасць, — зачытаў на рускай мове заяву місіі яе кіраўнік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі спадар ЮЙ Чжэньці. — У місіі склалася ўражанне, што галасаванне праводзілася паспяхова і спакойна. Парушэнняў не было выяўлена. Выбары шырока асвятляліся беларускімі сродкамі масавай інфармацыі». У сувязі з гэтым місія назіральнікаў ад Кітая лічыць, што «выбары адпавядаюць нацыянальным выбарчым законам Беларусі і агульнапрынятым нормам міжнароднага права, з'яўляюцца легітымнымі, дэмакратычнымі, празрыстымі і справядлівымі». «Права на палітычнае волевыяўленне шляхам галасавання ў грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права, цалкам забяспечана», — рэзюміруюць кітайскія назіральнікі.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
medvedeva@zviazda.by
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».