Вы тут

Спакойна і па правілах


Свае ацэнкі арганізацыі сёлетніх выбараў выказваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

13-44

Аксана НЯХАЙЧЫК, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

— Сёлетнія выбары прайшлі арганізавана. На мой погляд, усе кандыдаты мелі доступ да СМІ, маглі заявіць пра сябе і сваю праграму, правесці агітацыйныя мерапрыемствы. Выбаршчыкі з цікавасцю паставіліся да гэтай кампаніі. Выбары шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі, таму кожны грамадзянін ведаў, куды яму прыйсці і як прагаласаваць. Замежныя назіральнікі выказваюць розныя ацэнкі сёлетняй кампаніі, але, як той казаў, колькі людзей, столькі і думак. Вядома, хацелася б, каб афіцыйныя ацэнкі не разыходзіліся з тым, што назіральнікі казалі нам у нефармальнай абстаноўцы. Пры сустрэчах з намі эксперты з іншых краін адзначалі высокі ўзровень яўкі насельніцтва і празрыстасць працэдуры.

13-46

Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах:

— Гэтая кампанія паказала, як узрасла палітычная культура нашых выбаршчыкаў. Я наведваў многія ўчасткі і бачыў, што ўсё ішло спакойна, раўнамерна. Людзі не тоўпіліся, але і пуста не было. Такой колькасці назіральнікаў, як сёлета, не было ніколі. Асабліва з боку еўрапейскіх структур. Самае цікавае, што сур'ёзных заўваг падчас выбараў не гучала. Былі прыдзіркі да афармлення ўчасткаў, памылак друку ў спісах ці інфармацыйных бюлетэнях, але ў цэлым эксперты казалі, што працэдура праходзіць па правілах. Тое, што вынікі экзітполаў, праведзеных трыма арганізацыямі, амаль супадаюць, таксама сведчыць аб адсутнасці грубых парушэнняў падчас кампаніі. Мяне асабіста парадавала, што двое з кандыдатаў, якія прайгралі ў гонцы, прызналі вынікі выбараў і павіншавалі абранага Прэзідэнта. Гэта сведчыць аб высокай культуры самога працэсу.

13-45

Валерый ГАЙДУКЕВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы:

— Тое, што выбары прайшлі арганізавана, адзначалі многія назіральнікі краін СНД. Асобныя эксперты прызнаваліся, што ў Беларусі ёсць чаму павучыцца. Дастаткова поўна і аб'ектыўна сёлетняя кампанія падавалася ў СМІ. Што тычыцца еўрапейскіх назіральнікаў, то дзіўна было б чакаць, што яны ацэняць кампанію выключна станоўча. Мне здаецца, яны заўсёды шукаюць, да чаго б прычапіцца. Я быў на выбарчых участках у некалькіх раёнах — у Старых Дарогах, Пухавічах — і прэтэнзій не маю. Насельніцтва мела магчымасць выказаць сваю пазіцыю без абмежаванняў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.