Вы тут

«Кожны чалавек павінен удзельнічаць у лёсе сваёй краіны»


Майкл МАРГУЛІС, прэзідэнт фонду «Духоўная дыпламатыя», міжнародны назіральнік са Злучаных Штатаў на прэзідэнцкіх выбарах у нашай краіне, упэўнены: важна берагчы тое, што ёсць. На яго думку, у нашай краіне, гэта разумеюць. 13-39 — Для большасці людзей, з якімі я гутарыў, вельмі важныя стабільнасць, мір у краіне, — адзначыў ён у размове з карэспандэнтам «Звязды». — У вас побач Украіна — гэта прыклад таго, як выдуманая свабода скончылася крывёю, смерцю дзяцей. Няма ў іх ніякай свабоды. Як я сказаў іх кіраўніку, у вас людзі змяняюцца, але ўсё застаецца па-старому. Разбураць вельмі лёгка, як яны гэта зрабілі, а будаваць вельмі складана. У Беларусі — мір, няма хаосу, спакой. Можа, некаму падаецца, што тут дастаткова жорсткія формы ўлады. Але без іх, на маю думку, Беларусь не дасягнула б таго, што мае. Не бывае зусім дасканалай краіны, але тое, што ўжо ёсць, трэба цаніць. Ёсць такія крылатыя словы: што маем, не захоўваем, а страціўшы, плачам. Я хацеў бы, каб беларусы захавалі тое, што яны маюць. Майкл Маргуліс назіраў за выбарамі Прэзідэнта нашай краіны ўжо некалькі разоў. Параўноўваючы мінулыя выбары і цяперашнія, ён заўважыў: сёння многія разумеюць, што любы бунт прыводзіць да крыві і гвалту. — Зразумеўшы гэта, частка людзей перастала жадаць нейкіх змен, якія разбурылі б дзяржаву. Людзі разумеюць рэальную сітуацыю. Яны пачалі больш цаніць тое, што маюць. Як міжнародны назіральнік прэзідэнт фонду «Духоўная дыпламатыя» пабываў на многіх выбарах у многіх краінах. — Напрыклад, я быў на выбарах у Тайландзе, у В'етнаме. У Беларусі ўсё больш арганізавана. Адчуваецца, што людзі хацелі — якімі б ні былі вынікі выбараў, — каб не было блытаніны, каб не было зрыву выбараў, каб яны былі цывілізаванымі. У ЗША галасаваць можна праз інтэрнэт, і многія проста забываюць пра выбары. Майкл Маргуліс лічыць, што гэта дрэнна. — Ёсць групы, напрыклад рэлігійныя, якія лічаць, што яны не павінны цікавіцца палітыкай, — адзначае ён. — Гэта няправільна, таму што кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у лёсе сваёй краіны. І калі нехта з-за ляноты, абыякавасці або пратэсту не робіць гэтага — дрэнна. Я, напрыклад, лічу рэформы Абамы няўдалымі. Але я павінен быць законапаслухмяным, павінен галасаваць. Тады становіцца зразумелай сітуацыя ў краіне. Калега Майкла Маргуліса Марк Базелеў, віцэ-прэзідэнт фонду «Духоўная дыпламатыя», таксама прыехаў назіраць за выбарамі ў нашай краіне і паведаміў, што ў яго атрымалася пабываць недзе на 15 участках у розных раёнах сталіцы. — Скажу так: любая краіна была б рада, калі б выбары былі арганізаваны на такім узроўні. Гэта былі вельмі высокакласна арганізаваныя выбары. З пункту гледжання арганізацыі ні ў кога не можа быць ніякіх прэтэнзій. Мне было вельмі прыемна назіраць спакойную атмасферу, ініцыятыўнасць выбаршчыкаў, якія прыходзілі галасаваць сем'ямі, асабліва прыемна было бачыць маладых людзей. Маладое пакаленне разумее важнасць удзелу ў такім працэсе. Надзея ЮШКЕВІЧ yushkevich@zviazda.by Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».