Вы тут

Свянцянскі прарыў: Вілейка 100 гадоў таму


Пасля ўзяцця 22 жніўня (9-га па старым стылі) 1915 года крэпасці Коўна, 10-я германская армія зрабіла спробу захапіць Вільню. Але сустрэўшы жорсткае супраціўленне з боку рускай 10-й арміі і несучы вялікія страты, вымушана была прыпыніць наступленне. Пасля гэтай няўдачы германскім камандаваннем быў задуманы смелы і дзёрзкі план, які пасля атрымаў назву Свянцянскага прарыву. Сваімі хуткімі і рашучымі дзеяннямі немцы планавалі акружыць расійскія войскі ў раёне Вільні, перапыніць чыгуначныя зносіны паміж Маладзечнам, Лідай, Полацкам і Мінскам, пазбавіўшы рускія арміі ўсякай падтрымкі. З ажыццяўленнем гэтага грандыёзнага плана кайзераўскія войскі дасягалі б вялізнага поспеху, займаючы стратэгічна важныя населеныя пункты і шляхі зносін, паставіўшы рускіх у вельмі цяжкае становішча і нанёсшы ім велічэзныя страты. Але ўсе надзеі германцаў, звязаныя з так добра задуманым манеўрам, разбіліся ля маленькага беларускага мястэчка Вілейка. Удзельнік ліквідацыі Свянцянскага прарыву, камандуючы ХХVІІ армейскім корпусам генерал Баланін пазней успамінаў: «Так пераможна і бліскуча скончыўся першы наступальны бой пасля працяглых цяжкіх адступленняў нашых армій. Узяццем Вілейкі быў пакладзены трывалы падмурак для ліквідацыі смелага Свянцянскага прарыву, на які немцы ўскладалі такія вялікія надзеі».

[caption id="attachment_102045" align="alignnone" width="600"]молод после боя Маладзечна пасля бою.[/caption]

Атрымаўшы падмацаванне з Заходняга фронту, камандаванне нямецкімі войскамі вырашыла абысці Вільню з паўночнага ўсходу. 9 верасня, прарваўшы абарону рускіх ля Вілкаміра, шэсць кавалерыйскіх дывізій накіраваліся ў напрамку чыгуначных станцый Падроддзе і Свянцяны. Адначасова, для цяжкасці ўзаемадзеяння рускіх армій, праціўнік распачаў наступленне на Дзвінск, Ліду, Слонім і Баранавічы. Прасоўванне кайзераўскай кавалерыі было імклівым. Ужо да 14 верасня яны занялі раён азёр Нарач і Свір і, пераправіўшыся цераз Вілію, выйшлі на пазіцыі да Солаў і Смаргоні. У гэты ж дзень немцы перарэзалі чыгуначны шлях паміж Маладзечнам і Полацкам, заняўшы станцыю Крывічы. Наступленне праціўніка на іншых участках фронту таксама было паспяховым. Толькі каля Скідзеля рускім удалося затрымаць непрыяцеля. Мястэчка некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі і было моцна разбурана. Але шмат у чым, дзякуючы гэтай затрымцы, эвакуацыя Ліды прайшла паспяхова. 15 верасня германцы занялі станцыю Солы і прыступілі да штурму Смаргоні. Восем гадзін рускія салдаты мужна абараняліся, але, зрасходаваўшы боепрыпасы і несучы вялікія страты, адступілі ў напрамку Крэва. Жыхары пад абстрэлам у спешцы пакідалі свае дамы. Спроба акружэння расійскіх войскаў аказалася няўдалай, рускія здолелі ў контратацы вярнуць Солы. 16 верасня немцы ўзялі Вілейку, 17-га атакавалі Маладзечна, узяцце якога лічылася адной з найважнейшых задач прарыву. Паспяховыя абарончыя баі ў гэтым раёне працягваліся да 20 верасня. 18-га 10-я руская армія пакінула Вільню. 20-га рускія дывізіі падышлі да Смаргоні, немцы ў чаканні падтрымкі, якая так і не падышла, занялі пазіцыі на ўскраіне мястэчка. Пасля непрацяглага бою германцы адступілі.

[caption id="attachment_102051" align="alignnone" width="600"]Вілейка. Аляксандраўская вуліца да бою. Вілейка. Аляксандраўская вуліца да бою.[/caption]

[caption id="attachment_102052" align="alignnone" width="600"]Вілейка. Аляксандраўская вуліца пасля бою. Вілейка. Аляксандраўская вуліца пасля бою.[/caption]

[caption id="attachment_102044" align="alignnone" width="600"]Вілейка пасля бою. Вілейка пасля бою.[/caption]

1

[caption id="attachment_102046" align="alignnone" width="600"]Капанне магіл пасля бою ў ваколіцах Вілейкі. Капанне магіл пасля бою ў ваколіцах Вілейкі.[/caption]

Баі за Вілейку

16 верасня, пасля артылерыйскага абстрэлу, нямецкія войскі пачалі штурм Вілейкі. Асноўны бой завязаўся ля чыгуначнага вакзала, дзе знаходзіўся эшалон з расійскімі салдатамі. Адціснуўшы саперніка да ракі, германцы знішчылі дзве рускія артылерыйскія батарэі, якія размяшчаліся там, прымусіўшы абаронцаў горада адступіць на супрацьлеглы бераг Віліі. З узяццем Вілейкі кайзераўскія войскі атрымалі велізарную стратэгічную перавагу, шмат у чым кампенсуючы няўдалы захоп Маладзечна. Разумеючы гэта, немцы энергічна заняліся ўмацаваннем сваіх пазіцый вакол горада і навакольных вёсак. Для абароны такога важнага пункта былі нават задзейнічаны дывізіі з Заходняга фронту. Да 20 верасня становішча ў раёне прарыву стабілізавалася. Рускім удалося ліквідаваць варожыя кавалерыйскія раз'езды, якія прасунуліся далёка на ўсход, адкінуць непрыяцеля ад Маладзечна і стрымліваць яго атакі па лініі Вільня — Смаргонь. Заставалася найважнейшая задача — вызваленне Вілейкі. 22 верасня рускія войскі, пад моцным агнём праціўніка, пераправіўшыся ў некалькіх месцах цераз Вілію, пачалі адціскаць германцаў з іх пазіцый. Да раніцы 23 верасня расійскія часці пасля грунтоўнай артылерыйскай падрыхтоўкі авалодалі пазіцыямі ў непасрэднай блізкасці ад горада. Немцы аказвалі лютае супраціўленне і ў многіх месцах контратакавалі. Абодва бакі неслі вялікія страты. Рускія пачалі засяроджваць асноўныя сілы ў паўднёва-заходнім кірунку для нанясення галоўнага ўдару. Туды ж быў накіраваны агонь усіх батарэй. У 4 гадзіны 30 хвілін пачаўся штурм Вілейкі. Рускія хутка авалодалі ўскраінай горада, але праціўнік працягваў упарта супраціўляцца, чапляючыся за кожны дом. Завязаўся крывавы штыкавы бой. На паўночнай ускраіне ішла жорсткая сутычка за чыгуначную станцыю, якая два разы пераходзіла з рук у рукі. Пад напорам немцы адступілі да ўмацаваных пазіцый каля вёскі Порса. Вілейка была вызвалена.

[caption id="attachment_102047" align="alignnone" width="600"]Скідзель пасля бою. Скідзель пасля бою.[/caption]

[caption id="attachment_102048" align="alignnone" width="600"]Смаргонь. Вакзал пасля бою. Смаргонь. Вакзал пасля бою.[/caption]

Ліквідацыя прарыву

Пакінуўшы Вілейку, немцы, якія атрымалі новае падмацаванне, працягвалі ўпарта супраціўляцца, паспяхова баронячы Порсу і перайшоўшы ў наступленне каля вёсак Жарсцвянка, Бараўцы і Урэчча. І толькі да 27 верасня іх удалося адкінуць да лініі азёр Вішнеўскае — Нарач — Мядзел. Раніцай 25 верасня немцы распачалі спробу захопу Смаргоні. Маючы перавагу ў артылерыі, пасля ўраганнага абстрэлу яны завязалі жорсткі бой. Атакі працягваліся цэлы дзень. Рускія стаялі насмерць, тысячы загінулых з абодвух бакоў. Смаргонь была зруйнавана, пачалася яе 810-дзённая абарона. Да пачатку кастрычніка прарыў быў цалкам ліквідаваны. Фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — возера Нарач — Смаргонь — рака Бярэзіна — Баранавічы — Пінск.

11_2

У памяці нашчадкаў

Многія салдаты, якія загінулі ў баях за Вілейку, былі пахаваны на ваенных брацкіх могілках. Тут жа пачалі хаваць і памерлых ад ран у прыфрантавых шпіталях і лазарэтах. Пасля вызвалення Вілейкі свяціцель Ціхан выказаў ідэю аб узвядзенні ў горадзе храма-помніка «У памяць рускіх воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны». У гадавіну вызвалення Вілейкі ў 1916 годзе на месцы меркаванай пабудовы храма-помніка «У імя Свяціцеля Мікалая-цудатворца» была асвечана драўляная капліца. На жаль, падзеі, якія пачаліся затым, перашкодзілі ажыццяўленню такой высакароднай справы. З часам была разбурана капліца і страчаны магілы. Але праз 100 гадоў стараннямі перш за ўсё мастака Барыса Цітовіча і яго паплечнікаў на месцы брацкіх могілак узведзена капліца-помнік у памяць рускіх воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны. У яе пабудове прынялі пасільны ўдзел многія арганізацыі і жыхары горада. 26 верасня 2015 года адбудзецца асвячэнне храма-помніка.

Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ

Ілюстрацыі з калекцыі аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?