Рукі!.. Мылі?


Успышак кішэчных інфекцый, звязаных з парушэннямі нормаў вытворчасці і захоўвання прадуктаў, сёлета ў нас не зарэгістравана, аднак цалкам пазбавіцца вострых кішэчных захворванняў, безумоўна, немагчыма.

31-40

— У апошнія гады ўдалося стабілізаваць паказчыкі вострай кішэчнай інфекцыі, — кажа загадчык супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Дзмітрый ГАЛОЦІК. — У нас няма ўспышак (а ўспышка — гэта інфіцыраванне, сама меней дзесяці чалавек), звязаных з ужываннем той жа малочнай прадукцыі. Але ёсць сямейныя выпадкі захваральнасці, калі першымі інфіцыруюцца дзеці, а ад іх — і бацькі. Самае важнае ў гэтым выпадку — вытрымліванне элементарных правілаў гігіены! Часцей трэба мыць рукі, пільней сачыць за тым, што і як мы ўжываем...

Гігіенічныя патрабаванні, праўда, павінны вытрымліваць і гандлёвыя аб'екты, але 93 працэнты з абследаваных санэпідслужбай у першым паўгоддзі патрабаванні ігнаруюць. Спажыўцы пры гэтым не пацярпелі, але маглі б. Вось звычайныя парушэнні, на якія не толькі спецыялісты, але і кожны з нас павінен звяртаць увагу:

• нездавальняючы санітарны стан тэрыторыі, памяшканняў, абсталявання;

• неналежныя ўмовы захавання;

• рэалізацыя пратэрмінаванага тавару;

• адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку.

Пра такія парушэнні варта паведамляць работнікам гандлю або санэпіднагляду.

Як папярэдзіць захворванні, звязаныя з ужываннем ежы?

Хоць большасць мікраарганізмаў не выклікае ніякіх захворванняў, усё ж такі ёсць і небяспечныя, якія сустракаюцца ў глебе, вадзе, арганізме жывёл і чалавека. Перадаюцца гэтыя мікробы праз поціск рукі, гаспадарчыя анучы, апрацоўчыя дошкі. Звычайны дотык здольны перанесці іх у прадукты і выклікаць харчовае захворванне.

Аддзяляйце сырыя і гатовыя да ўжывання прадукты:

• пры перавозцы асобна складзіце прыгатаванае і тое, што патрабуе гатавання;

• мяса, у тым ліку мяса птушкі, а таксама морапрадукты заўсёды захоўвайце асобна ад усіх іншых прадуктаў;

• захоўвайце прадукты ў закрытай тары;

• карыстайцеся асобнымі апрацоўчымі дошкамі і нажамі для сырой і прыгатаванай прадукцыі.

У сырых прадуктах, мясе, птушцы і марскіх прадуктах могуць быць небяспечныя мікраарганізмы, якія можна перанесці падчас прыгатавання і захоўвання ў іншыя прадукты.

Вытрымлівайце тэхналогію гатавання страў:

*дасканала смажце і варыце, асабліва мяса, птушку, яйкі (не ешце іх сырымі!) і морапрадукты;

• сок мяса або птушкі павінен быць па завяршэнні гатавання празрыстым;

• дасканала прагравайце стравы — суп кіпяціце, смажанае трымайце на агні не менш за 5 хвілін.

Падчас дасканалай цеплавой апрацоўкі гінуць практычна ўсе небяспечныя мікраарганізмы. Даследаванне паказвае, што цеплавая апрацоўка прадуктаў пры тэмпературы 70 градусаў можа зрабіць іх значна больш бяспечнымі. Асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на мясны фарш, мясныя рулеты, вялікія кавалкі мяса і тушкі птушкі.

Ратавальная таблетка

На выпадак «лёгкіх» атручэнняў майце ў хатняй аптэчцы ніфураксазід, цыпрафлаксацын, а таксама энтэрасарбенты кшталту смекты і актываванага вуглю. Падчас дыярэі неабходна таксама спажываць вялікую колькасць вады. Можна прымяняць і салявыя сумесі, якія ў сухім выглядзе прадаюцца ў аптэках (нормагідрон у парашку).

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».