Вы тут

Медальны звон петрыкаўскіх «арлянят»


Намесніка дырэктара Петрыкаўскай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы Міхаіла Сухарэнку мы адшукалі не ў яго кабінеце, а... на пляжы.

[caption id="attachment_93342" align="alignnone" width="600"]Изображение 150 Вучні Петрыкаўскай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы Міхаіла Сухарэнкі гатовы да ўдзелу ў любой спартакіядзе![/caption]

— У рабочы час — на Прыпяць? Загараць? — спрабавалі ашарашыць яго нечаканым пытаннем.

Адамавіч адразу раскусіў наш жарт і адказаў на яго:

— Дык вы ж таксама ў рабочы час на раку з'явіліся. Паплёскацца ў вадзічцы хочаце? Далажу вашаму галоўнаму рэдактару...

Пасля такіх вось шпілек і пачалася сур'ёзная размова. На пляжы разам з трэнерамі было каля пяцідзесяці школьнікаў. Плавалі, ганяліся адно за адным, загаралі, перакідваліся мячом. Набіраліся сіл і спрыту, адным словам.

— Усё ў рамках праграмы спартыўна-аздараўленчага лагера, — патлумачыў Міхаіл Адамавіч, — ён працуе ўжо другое скліканне. У першым было занята 90 падлеткаў. Будзе і трэцяе скліканне, але ўжо непасрэдна ў школах, дзе хлапчукі і дзяўчаты навучаюцца. А ў спартыўна-аздараўленчым лагеры пры ДЮСШ дзеці заняты з паловы дзявятай да шаснаццаці гадзін. Для іх, дарэчы, арганізавана трохразовае харчаванне. Пра розныя спартыўныя гульні, фізічныя практыкаванні і г.д. і размовы няма. Імі напоўнены ўвесь час знаходжання ў лагеры.

— Тым самым, Міхаіл Адамавіч, вы хочаце сказаць, што фізкультурны працэс у петрыкаўскай дзятвы ідзе бесперапынна, нават у канікулы. Ці не так?

— Правільна. Раён вельмі зацікаўлены ў развіцці фізкультурна-спартыўнага руху, яго пераможным шэсці ў гэтым кірунку, і невыпадкова ўжо шэсць гадоў запар петрыкаўскія школьнікі займаюць прызавыя месцы ў абласной школьнай спартакіядзе, а ў сёлетняй апярэдзілі ўсіх у сваёй падгрупе.

Што і сведчыць аб мэтанакіраванай рабоце зацікаўленых бакоў. Так, калі ў абласной спартакіядзе спаборніцтвы праводзяцца па абавязковых 13 відах спорту, дык у раённай — па 16-ці. Прычым удзел у ёй прымаюць літаральна ўсе школы. І калі з 2005-га па 2012 год для правядзення спаборніцтваў адшукваліся пазабюджэтныя крыніцы фінансавання, дык у апошнія два гады гэты клопат узяў на сябе аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Нельга не сказаць і пра тое, што ў многіх школах працуюць спартыўныя секцыі пад кіраўніцтвам настаўнікаў фізкультуры (дарэчы, гэта вопытныя спецыялісты) і трэнераў, што ў раённай спартакіядзе камандам-пераможцам па кожным відзе спорту ўручаюцца не толькі дыпломы, але і кубкі (і дзеці наглядна бачаць, за якую спартыўную прыгажосць-трафей яны змагаліся, гэта іх і стымулюе на лепшы вынік), што пераможцы спаборніцтваў заахвочваюцца маральна і матэрыяльна.

— Вось так і вырастаюць-выпростваюцца крылы ў нашых петрыкаўскіх дзяцей-арлянят, — падсумоўвае вынікі размовы Міхаіл Адамавіч. — І цалкам можа стацца так, што сярод іх з цягам часу з'явяцца тыя, хто прымножыць спартыўную славу сусветна вядомых прызёраў-алімпійцаў Андрэя Краўчанкі, Марыны Палтаран (Літвінчук) і Надзеі Папок, якія пачыналі займацца фізкультурай і спортам у школах нашага раёна і фізкультурна-спартыўных клубах.

Што праўда, то праўда...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.