Вы тут

Ім кажуць «дзякуй»


[caption id="attachment_93347" align="alignnone" width="600"]Аператар Петрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Святлана Кудравец разам са сваім начальнікам Аператар Петрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Святлана Кудравец разам са сваім начальнікам Валянцінай Яўлаш разглядаюць ранішнюю карэспандэнцыю.[/caption]

— Я не памятаю ніводнага дня, каб у паштовае аддзяленне «Петрыкаў-2» не наведаліся людзі, — апавядала ў гутарцы з карэспандэнтамі «Звязды» начальнік раённага вузла сувязі Валянціна Еўлан. — Вось і сёння, самі бачыце.

Што праўда, то праўда. На той момант, калі мы зайшлі ў аддзяленне, там знаходзіліся ўжо 12 чалавек. А людзі падыходзілі і падыходзілі. Адным трэба было аплаціць камунальныя паслугі, другім — атрымаць ці адправіць пасылку або грашовы перавод, трэціх цікавілі тавары народнага спажывання — мыйныя парашкі, ручнікі, навалачкі і г.д. Звярнулі мы ўвагу і на дзвюх дзяўчынак, якія вырашылі набыць сшыткі для заняткаў у школе: на парозе новы навучальны год; і на жанчыну, якая спытала, ці засталося яшчэ ў продажы насенне чорнай рэдзькі.

На ўсе пытанні людзі атрымалі канкрэтныя адказы, а мы пацікавіліся ў Валянціны Леанідаўны, ці могуць паштовыя работнікі задаволіць заяўку пакупніка, скажам, на набыццё халадзільніка ці нават мэблевага гарнітура?

— А чаму не? — быў адказ. — Задаволім. Гэтым пытаннем у нас займаецца спецыяліст-арганізатар рознічнага гандлю Вера Іванаўна Дамасевіч. Калі зрабіць абагульненне вынікаў такога гандлю за сёлетняе паўгоддзе, то яно ўкладваецца ў наступную лічбу — 280 мільёнаў рублёў.

У склад Петрыкаўскага раённага вузла сувязі ўваходзяць 26 паштовых аддзяленняў, і няма неабходнасці называць кола іх абавязкаў: яно ўсім вядомае. А вось пра тое, што людзі з цеплынёй адзываюцца аб рабоце калектыву, выказваюць словы падзякі яго работнікам, варта сказаць асобна.

Яны, гэтыя падзякі, неаднаразова гучалі ў адрас паштальёнаў Людмілы Пятроўны Зубар, якая абслугоўвае самы вялікі ўчастак у райцэнтры і працоўны стаж якой на гэтай пасадзе дасягнуў 18 гадоў. Заслужанай павагай у жыхароў вёсак Рог, Заброддзе, Сялюцічы і Церабава, дзе няма паштовых аддзяленняў, карыстаюцца паштальёны Іван Уладзіміравіч Герасіменка, Мікалай Паўлавіч Кудравец, Ганна Васільеўна Какора і Людміла Міхайлаўна Дашкевіч. Мясцовы люд называе іх дарадцамі і сябрамі.

У канцы нашай размовы Валянціна Леанідаўна назвала такі цікавы факт. У зімовы час, калі паром праз Прыпяць не ходзіць, а лёд яшчэ тонкі, частка вёсак зарэчнай зоны аказваецца адрэзанай ад райцэнтра. Тым не менш паштовыя аддзяленні там працуюць без збояў. Бо ў гэтым выпадку ўся карэспандэнцыя дастаўляецца туды і адпраўляецца адтуль праз суседнія Жыткавічы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.