Вы тут

Першы экспартны форум "Беларусь малочная" пройдзе ў Мінску 9-10 ліпеня


Як адзначылі ў ведамстве, галоўная задача мерапрыемства - садзейнічанне павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці малочнай галіны, канкурэнтаздольнасці беларускай малочнай прадукцыі і асваенню новых рынкаў збыту. Адной з характэрных асаблівасцей форуму стане шырокая прадстаўнічая геаграфія - пляцоўка збярэ амаль 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, В'етнама, Азербайджана, Румыніі. У іх ліку чыноўнікі, вучоныя, вытворцы, прадстаўнікі бізнесу і дзелавой супольнасці.

Работа форуму будзе арганізавана ў чатырох секцыях: "Павышэнне экспартнага патэнцыялу беларускай малочнай прамысловасці", "Тэхнічныя і тэхналагічныя ўмовы асваення новых рынкаў збыту", "Вопыт асваення новых рынкаў збыту" і "Якасць малака - важны складнік экспартнага патэнцыялу". Беларускія ўдзельнікі форуму змогуць правесці перагаворы з замежнымі аптовымі кампаніямі, а замежныя госці - азнаёміцца з галерэяй распрацовак беларускіх вытворцаў, наладзіць кантакты з патэнцыяльнымі партнёрамі.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, беларускі сельскагаспадарчы сектар мае на гэты год амбіцыйныя планы. "Толькі па малаку ў 2015-м запланавана дабавіць амаль 0,5 млн т у эквіваленце. Прытым што яго вытворчасць у 2014 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны ўжо дасягнула рэкорднага паказчыка 6,7 млн т", - звярнуў увагу прадстаўнік ведамства. Ён таксама адзначыў, што ў бягучым годзе таварнасць малака ў Беларусі ўпершыню склала 90,1 працэнта.

Паводле даных Міжнароднай малочнай федэрацыі, Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў - экспарцёраў малакапрадуктаў. Удзельная вага краіны ў сусветным гандлі малочнай прадукцыяй дасягае 4-5 працэнтаў. Разам з Аўстраліяй Беларусь падзяляе 3-е месца ў спісе буйнейшых краін - экспарцёраў сметанковага масла (10 працэнтаў аб'ёму сусветнага экспарту), у сегменце паставак сыроў і сухога абястлушчанага малака Беларусь займае 5-ю пазіцыю ў свеце (5,9 і 4,2 працэнта адпаведна). Дзякуючы своечасоваму перааснашчэнню цэхаў па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і ўкараненні інавацыйных тэхналогій Беларусь заняла трэцяе месца ў рэйтынгу сусветных экспарцёраў сухой сыроваткі.

"У структуры экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў вартасным выражэнні доля малочных прадуктаў дасягае 68,2 працэнта. Асноўныя экспартныя пазіцыі - сыры (30 працэнтаў), сухое абястлушчанае малако (17 працэнтаў), масла (16 працэнтаў), сухое неразведзенае малако (6 працэнтаў), тварог (5 працэнтаў)", - адзначыў Аляксей Багданаў. Экспарт сыроў забяспечвае больш як 20 працэнтаў выручкі ад экспарту малочных прадуктаў з рэспублікі.

Традыцыйна асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Расія. Таксама прадукцыя пастаўляецца ў Казахстан, Украіну, іншыя краіны СНД.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.